Робэрт Тышкевіч: Рэпрэсіі ў Беларусі могуць дасягнуць сталінскага тэрору
Прысуд Алесю Бяляцкаму і іншым кіраўнікам праваабарончага цэнтру "Вясна" пракаментаваў польскі палітык, дэпутат Сейма – Робэрт Тышкевіч.
Artykuł Робэрт Тышкевіч: Рэпрэсіі ў Беларусі могуць дасягнуць сталінскага тэрору pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 3 сакавіка, нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік „Вясны” Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў калоніі.
Гэты прысуд каментуе польскі апазіцыйны палітык, дэпутат Сейма – Робэрт Тышкевіч:
– Бачна, што рэжым Лукашэнкі робіцца ўсё больш варварскім. Прысуд 10 гадоў зняволення Алесю Бяляцкаму, абаронцу правоў чалавека, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, легендзе беларускага грамадства і беларускага змагання за свабоду, чалавеку, якога шануюць на цэлым свеце, – гэта знак таго, што без адпаведнай міжнароднай рэакцыі рэпрэсіі ў Беларусі могуць дасягнуць і ўжо дасягаюць сталінскага тэрору.
Польскі палітык лічыць, што Лукашэнка павінен стаць перад міжнародным трыбуналам:
– Толькі прыцягненне да міжнароднага трыбуналу і асуджэнне тых асоб, на якіх не бракуе сведкаў і сведчанняў, тых злачынцаў у адносінах уласнага народу супраць людскасці і праводу чалавека – толькі гэта можа быць якімсьці сігналам для людзей рэжыму, што ніхто з датычных да пераследу нявінных людзей не застанецца бяспакарным.
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі пракаментаваў прысуд Алесю Беляцкаму:
— Прысуд Алесю Беляцкаму і ягоным паплечнікам — гэта адчайная спроба рэжыму прымусіць іх замаўчаць. Гэта бескарысна. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і ўсе палітвязні — сапраўдныя героі Беларусі. Іх заклік да свабоды гучны нават за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Робэрт Тышкевіч: Рэпрэсіі ў Беларусі могуць дасягнуць сталінскага тэрору pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.