У Вільні пачаўся Казюкас
Сёлета на кірмашы свае вырабы прадстаўляюць больш за 500 майстроў і 400 кулінараў. На тэрыторыі кірмашу працуе каля 15 кавярняў.
Artykuł У Вільні пачаўся Казюкас pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У пятніцу 3 сакавіка ў сталіцы Літвы адкрыўся кірмаш Казюкас, які ладзіцца ў гонар Святога Казміра. Ён будзе доўжыцца тры дні і скончыцца ў нядзелю 5 сакавіка.
На кірмашы народныя майстры прадстаўляюць свае вырабы, вытворцы кулінарнай спадчыны не толькі прадаюць сваю прадукцыю, але пры вас яе яшчэ і прыгатуюць. Наведвальнікі Казюкаса з задавальненнем глядзяць, як гатуецца, напрыклад, літоўскі торт “Шакоціс” на ражне, а пах літоўскіх страў з мяса, бульбы і іншай гародніны проста прымушае наведвальнікаў прысесці побач за столікі і ўдосталь пацешыць свой страўнік.
Таксама на кірмашы працуе блышыны рынак, а асобнае месца ў цэнтры Кафедральнай плошчы заняла прадукцыя літоўскіх дызайнераў.
Увогуле кірмаш “Казюкас” расцягнуўся ад Ратушнай плошчы праз Кафедральную да Лукішскай.
Як зазначаюць арганізатары, на Кафедральнай плошчы адбудуцца яшчэ аўкцыёны ўкраінскіх майстроў і сацыяльныя акцыі ў падтрымку Украіны.
Сёлета на кірмашы свае вырабы прадстаўляюць больш за 500 майстроў і 400 кулінараў. На тэрыторыі кірмашу працуе каля 15 кавярняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Вільні пачаўся Казюкас pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.