Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Амбасада ЗША выступіла з заявай адносна прысудаў па справе «Вясны»

0

"Алесь Бяляцкі і яго калегі дэманструюць шматгадовую прыхільнасць захаванню незалежнасці Беларусі, настойваючы на яе дэмакратычным характары. «Вясна» з’яўляецца апірышчам сусветнай супольнасці праваабаронцаў. Злучаныя Штаты стаяць на іх баку і падтрымліваюць іх намаганні."

Artykuł Амбасада ЗША выступіла з заявай адносна прысудаў па справе «Вясны» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

«Прысуды ў 7-10 гадоў зняволення сталі звыклай часткай мовы рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Іх намер — прымусіць лідараў дэмакратычных сілаў, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў замаўчаць. Іх мэта — пабудаваць ілюзію стабільнасці, калі ўнутры краіны бяспраўе, а ў рэгіёне няма бяспекі. Іх прыярытэт — захаваць палітычную ўладу за кошт суверэнітэту, незалежнасці, асабістых свабод. Гэтыя намаганні будуць марныя.

Алесь Бяляцкі і яго калегі дэманструюць шматгадовую прыхільнасць захаванню незалежнасці Беларусі, настойваючы на яе дэмакратычным характары. «Вясна» з’яўляецца апірышчам сусветнай супольнасці праваабаронцаў. Злучаныя Штаты стаяць на іх баку і падтрымліваюць іх намаганні.

Мы зноў абавязуемся працягваць падтрымліваць імкненне беларускага народа да дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні».

Вясна

Artykuł Амбасада ЗША выступіла з заявай адносна прысудаў па справе «Вясны» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *