Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Святлана Ціханоўская: Дзякуючы Алесю Бяляцкаму Беларусь вяртаецца ў парадак дня

0
Святлана Ціханоўская: Дзякуючы Алесю Бяляцкаму Беларусь вяртаецца ў парадак дня

Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Змітру Салаўёву.

Artykuł Святлана Ціханоўская: Дзякуючы Алесю Бяляцкаму Беларусь вяртаецца ў парадак дня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Змітру Салаўёву. На яе думку, прысуд наглядна дэманструе сутнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца помстай за салідарнасць.

«Прысуд для вясноўцаў – бесчалавечны, жорсткі, але прадказальны. Гэта помста за нязломнасць. Помста за салідарнасць. Гэта і плявок у твар міжнароднай праваабарончай супольнасці – калі садзяць віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Я бачыла фотаздымкi з суда. Бачыла вочы Алеся і іншых. У іх няма адчаю – але ёсць энергія, гатовасць працягваць барацьбу. Яны ведаюць, што робяць правільную справу.

Алесь нават з турмы здольны прыцягваць увагу да Беларусі. Мы бачым, што дзякуючы яму Беларусь вяртаецца ў парадак дня. Дзякуючы яму гавораць пра іншых палітвязняў. Гэта вялікая ахвяра, на якую ён пайшоў дзеля ўсіх нас.

Я ад усяго сэрца зычу Алесю Бяляцкаму, Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу прайсці гэтае выпрабаванне хутчэй і без моцнай шкоды для здароўя. Вы – нашыя героі. Мы, усе беларусы, будзем рабіць усё магчымае, каб гэты жах скончыўся як мага хутчэй, і ніколі не паўтарыўся зноў».

Artykuł Святлана Ціханоўская: Дзякуючы Алесю Бяляцкаму Беларусь вяртаецца ў парадак дня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *