Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Лукаш Леанюк: Прыемна, што беластачане прынялі мядзведзікаў і клапоцяцца пра іх

0

Дзякуючы ідэі гэтага актывіста горад Беласток набыў свой маленькі і пазнавальны «дух месца» - маленькіх мядзведзікаў „WidziMisiów”.

Artykuł Лукаш Леанюк: Прыемна, што беластачане прынялі мядзведзікаў і клапоцяцца пра іх pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Дзякуючы ідэі гэтага актывіста горад Беласток набыў свой маленькі і пазнавальны «дух месца» – маленькіх мядзведзікаў „WidziMisiów”. Выкшталцона зробленыя фігуркі-мініяцюры на вуліцах горада сустракаюць мінакоў выпадкова і дораць насычаныя хвіліны пяшчоты, усмешак і фатаграфавання на памяць.

Пагутырылі з аўтарам самой ідэі мядзведзікаў „WidziMisiów», гарадскім актывістам і піваварам Лукашам Леанюком пра тое, хто адмыслова апранае міні-скульптуры ў горадзе, ці з’явіцца ў Беластоку WidziMis-беларус і WidziMis-габрэй, і крыху пра справу піваварэння на Падляшшы.

РР: Гэты праект цяжка, напэўна, уявіць у Беларусі. Бо сама ідэя мішак у вас нарадзілася і вы змаглі яе падключыць да гарадскога бюджэту. Гэта быў лёгкі працэс?

Лукаш Леанюк: Не. У першым грамадскім бюджэце, калі з’явілася гэтая ідэя, было цяжка. Гэта быў новы праект. І тады прыйшлося намучыцца. Я месяц часу кожны дзень улёткі раздаваў, хадзіў па медыях і так далей. Тады прагаласавала 700 чалавек. А ўжо ў другой эдыцыі прагаласавала амаль 7 тысяч. І тады ўжо не трэба было рабіць такой прамоцыі, такой рэкламы, бо самыя мішкі, якія ўжо існавалі, былі рэкламай.

РР: І гэтыя мядзведзікі прыжыліся ў горадзе. Бачна, што нехта ім робіць шалікі, рыбкі прымацоўвае. Адкуль гэта ўсё бярэцца?

Лукаш Леанюк: Гэта мяне вельмі цешыць, што беластачане прызналі гэтых мішак за сваіх. І яны клапоцяцца пра іх. Бо тыя шалікі, капялюшыкі, нават нейкія швэдрыкі ёсць, самая вельмі мілая рэч для мяне, што людзі праходзяць і бачаць, што ёсць мішка яшчэ і ў шапцы, ну, супер. Думаю, што гэта можа проста зрабіць дзень.

РР: І вы не ведаеце, хто гэта робіць?

Лукаш Леанюк: Я не ведаю. Я не супраць гэтага, калі мішка знаходзіцца на сваім месцы, не знішчаны, можна рабіць з ім што заўгодна.

РР: Якія вашыя ўлюбёнцы? Як іх завуць, дзе яны знаходзяцца?

Лукаш Леанюк: Мой улюбёны мішка – гэта мішка Мікалай пры царкве Святога Мікалая. Ён разам з двума малымі мішкамі. З мяхом, з якога выцягвае рыбу і корміць малых мядзведзікаў. Ён файны, пацешны, мілы. І яшчэ маленькі мядзведзік Урсідо, у гонар Лазара Заменгофа.

Можа з’явіцца і мішка, звязаны з беларускай спадчынай.

РР: А як ён будзе выглядаць?

Лукаш Леанюк: Гэта ўжо пытанне да мастака.

РР: Дзе яго можна будзе паставіць? Мо ля консульства Беларусі і з пашпартам?

Лукаш Леанюк: Мішка з пашпартам? Мы калісьці зрабілі экскурсію і карту “Беларускі след у Беластоку” і там можна знайсці натхненне для гэтага.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Лукаш Леанюк: Прыемна, што беластачане прынялі мядзведзікаў і клапоцяцца пра іх pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *