Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Мазырскі НПЗ вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі

0
Мазырскі НПЗ вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі

Адпаведны тэндар на сайце дзяржзакупак заўважыла рэгіянальнае выданне «Флагшток».

Artykuł Мазырскі НПЗ вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі. Адпаведны тэндар на сайце дзяржзакупак заўважыла рэгіянальнае выданне «Флагшток».

Мэта закупкі сістэмы — маніторынг палётаў беспілотнікаў, якія «пагражаюць бесперапыннасці тэхналагічных працэсаў» на МНПЗ. Паводле ўмоваў тэндару, Мазырскі НПЗ гатовы аддаць 1,7 млн беларускіх рублёў (каля 600 тысяч даляраў) за сістэму, якая зможа знаходзіць беспілотнікі пры дапамозе аптычных, лазерных, радыёлакацыйных тэхналогій. Сістэма таксама павінна ўмець знаходзіць месца размяшчэння пульта беспілотніка. У закупцы не тлумачыцца, што плануюць рабіць са знойдзенымі дронамі. 

26 лютага 2023 году ByPol і лідары апазіцыі ў выгнанні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У быў пашкоджаны ў выніку атакі беспілотнікаў на авіябазу ў Мачулішчах.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Мазырскі НПЗ вырашыў закупіць сістэму назірання за беспілотнікамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *