Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Міліцыя будзе навучаць народнае апалчэнне карыстацца зброяй

0
Міліцыя будзе навучаць народнае апалчэнне карыстацца зброяй

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Artykuł Міліцыя будзе навучаць народнае апалчэнне карыстацца зброяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Міліцыя будзе дапамагаць у навучанні народнаму апалчэнню і непасрэдна ім кіраваць. Пра гэта ў праграме „Тыдзень” на тэлеканале СТВ заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

«Што да апалчэння, то супрацоўнікі міліцыі будуць непасрэдна імі кіраваць. І міліцыя будзе аказваць дапамогу ў навучанні. У навучанні валодання зброяй, у навучанні, як несці службу, што неабходна рабіць. І на сёння, я хачу сказаць, такіх людзей вельмі шмат. Хачу заўважыць, гэта не толькі будзе непасрэдна апалчэнне падпарадкоўвацца начальніку, напрыклад, раённага аддзела міліцыі. Гэта можа быць проста ўчастковы інспектар міліцыі, які абслугоўвае той ці іншы ўчастак. І ён будзе кіраваць народным апалчэннем як чалавек, які ведае людзей, якому людзі вераць і за якім людзі пойдуць», – распавёў ён.

Міністр таксама адзначыў, што зброя проста так выдавацца не будзе, і ўсім патэнцыйным апалчэнцам трэба будзе прайсці праверку.

Нагадаем, па словах міністра абароны Віктара Хрэніна, колькасць апалчэння можа скласці 100-150 тыс. чалавек. Ім маюць намер выдаваць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх.

reform.by

Artykuł Міліцыя будзе навучаць народнае апалчэнне карыстацца зброяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *