Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу

0
У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу

На Піншчыне на афіцыйным узроўні прызнана, што атрад на чале Каржа даў першы партызанскі бой у вайне.

Artykuł У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік Васілю Каржу, які лічыцца адным з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой Сусветнай вайны.

Фота: pinsklib.by

На Піншчыне на афіцыйным узроўні прызнана, што атрад на чале Каржа даў першы партызанскі бой у вайне. Адбылося гэта 28 чэрвеня 1941 года на дарозе Пінск-Лагішын, тут чыноўнікі і хочуць паставіць помнік. 

Краязнаўца Эдвард Злобін не згодны з тым, што ўсю партызанку спрабуюць звесці да адной асобы:

Зрабіць легендарнай адну асобу і ўтварыць своеасаблівы міф. Натуральна, неадназначна. Нельга казаць, што было толькі партызанскае злучэнне Каржа. У раёне Пагоста быў габрэйскі партызанскі атрад, які не кантактаваў з гэтым пінскім партызанскім злучэннем, які ўзначальваў Корж. Ды яно ўтварылася ў 1942 годзе, то-бок нельга казаць, што тут была адна партызанка.

Дарэчы, таксама з Пінска сыходзіць прапанова, каб у Беларусі 28 чэрвеня аб’явілі Днём партызан і падпольшчыкаў.  

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *