Улад Бохан: Галоўны вораг не дыктатары, а інертная маса
"Госць Рацыі" – беларускі мастак-акцыяніст Улад Бохан.
Artykuł Улад Бохан: Галоўны вораг не дыктатары, а інертная маса pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Госць Рацыі” – беларускі мастак-акцыяніст Улад Бохан, ці, як кажа ён сам, палітычны мастак.
Назвы прац кажуць самі за сябе: „Краіна крайніх хат”, „Несанкцыянаваны шпацыр над горадам” і гэтак далей. Яшчэ Улад Бохан былі настаўнік, і ўжо некалькі разоў ладзіў правакацыйныя акцыі ў дачыненні да сваіх былых калег. Дзеля таго, каб падкрэсліць кепскі стан сучаснай адукацыі. Гутарым з Уладам пра дыктатуру, школу і мастацтва, каля мікрафону – Алеся Вербаловіч.
РР: Калі вы з’ехалі з Беларусі? Чым Вы там займаліся? Як звязаныя са школай?
– З’ехаў у 2021 годзе пасля затрымання па артыкулам 342 і 293 пра „масавыя закалоты”. Я таксама зразумеў, што для іх гэта была нестандартная адпрацоўка. Зайшлі можна сказаць весела, праз гаўбец, завезлі на допыт у ГУБАЗіК, але нічога знайсці не змаглі. За тыдзень да мяне быў затрыманы блізкі чалавек, з якім мы працавалі ў падполлі, таму я быў падрыхтаваны загадзя. Нічога на мяне адшукаць не змаглі, да таго ж я быў з паламанай нагой. Пасля пералому быў на рэабілітацыі і мяне адпусцілі да суда. Я вырашыў, што няма сэнсу рызыкаваць, бо бачна, што рэакцыя перамагла, таму з’ехаў. Стандартны шлях праз Украіну, а пасля ў Польшчу. Са школай звязвала са школай тое, што я там працаваў на працягу шасці гадоў настаўнікам гісторыі і мастацтва. У гэтай сістэме працаваў, але яе часткай так і не стаў. Нават з настаўнікамі быў аўтаномна. Гэта было, як эксперымент у натуральных умовах. Я назіраў за тым, як паводзіць сябе чалавек, які знаходзіцца ў нізе гэтай сістэмы. Цяпер гэты досвед на палотнах ці ў нейкіх іншых творчых выявах.
РР: Чым для Вас з’яўляюцца творчыя праявы? Карціны ці вулічныя і не толькі акцыі?
– Што тычыцца гэтай тэматыкі, то бок сістэмнай і каляшкольнай. Школа – гэта такі канцэнтраваны вобраз дзяржавы. Гэта хутчэй палотны, бо гэтым я займаюся пастаянна. Акцыі – гэта больш рэакцыі на такія сітуацыйныя канкрэтныя падзеі, таму ў першую чаргу гэта тычыцца жывапісу.
РР: Давайце тады паразмаўляем пра жывапіс. Чым Вы натхняецеся?
– Зараз я паралельна працую па двух напрамках жывапісу. Першы – гэта разгляд непасрэдна сістэмы, якую мы робім для праекту. Ужо пачалі рэалізоўваць, у нас было дзве выставы ў лістападзе ў Нямеччыне. Другі напрамак – гэта нейкія ўражанні, адчуванні, якія засталіся пасля рэвалюцыі. То бок я пачаў адчуваць, што я губляю сувязь з Беларуссю ментальна, таму я хацеў бы неяк гэта зафіксаваць у палотнах, як напамін для сябе, як напамін для нашчадкаў. „Краіна крайніх хат” – гэта мабыць унутраныя перажыванні расчараванага чалавека. Гэта падобна да таго, што было да 2020 года, калі не быць апалітычным. То бок калі ты стаў больш нешта тлумачыць людзям, а яны ў сваіх хатах. Гэта як бы супастаўленне чалавека і масы. Бо маса такая інертная. Падчас праекту мы разбіралі механізмы дыктатуры. Я вырашыў, што галоўны вораг, гэта наогул не самі дыктатары, а тая інертная маса. То бок гэта здрадніцтва масы вольнаму чалавеку. Я памятаю, як яны падтрымлівалі людзей на барыкадах, а потым зачынілі свае дзверы і ўсё, зноў вярнуліся ў сваё балота, гэтую дрыгву.
Як распавёў мастак, у бліжэйшых яго планах зладзіць выставу ў Гданьску. А таксама правесці шэраг імпрэз у Франкфурце ў рамках праекту, які прысвечаны творчаму асэнсаванню такой з’явы, як дыктатура.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Улад Бохан: Галоўны вораг не дыктатары, а інертная маса pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.