Менскія дынамаўцы прайгралі СКА ў трэцім матчы плэй-оф КХЛ
Хакеісты менскага "Дынама" пацярпелі другую паразу ў серыі першага раунда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць піцерскага СКА.
Artykuł Менскія дынамаўцы прайгралі СКА ў трэцім матчы плэй-оф КХЛ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Хакеісты менскага „Дынама” пацярпелі другую паразу ў серыі першага раунда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць піцерскага СКА.
Фінальны лік – 0:4. Пасля трох матчаў наперад у серыі да 4 перамог выйшаў СКА – 2:1. Чацвёрты паядынак паміж камандамі пройдзе заўтра на „Менск-Арэне” і стартуе ў 19.30.
Хакеісты „Дынама-Шынніка” не здолелі выйсці ў плэй-оф МХЛ
Бабруйскі „Дынама-Шыннік” завяршыў выступы ў сезоне Маладзёжнай хакейнай лігі на стадыі раунда плэй-ін. У серыі да дзвюх перамог за права выйсці ў плэй-оф Кубка Харламава падначаленыя Андрэя Міхалёва і ў другім матчы прайгралі, на гэты раз з лікам 2:5. Такім чынам, „Дынама-СПб” выйграла серыю з лікам 2:0 і выходзіць у плэй-оф Кубка Харламава.
„Дынама-Маладзечна” выйшлі ў плей-оф беларускай экстралігі
Хакейны клуб „Дынама-Маладзечна” стаў сёмым удзельнікам плэй-оф беларускай экстралігі. Пуцёўку ў чвэрцьфінал маладзечанцы ў раундзе плэй-ін аспрэчвалі з аршанскім „Лакаматывам”. Першы паядынак паміж камандамі завяршыўся на карысць „Дынама” – 3:1, у другой гульні мацнейшымі былі ўжо „чыгуначнікі” 3:2. Вырашальны трэці матч, які прайшоў у Оршы, выдаўся самым напружаным у серыі. У выніку 3:2 у матчы і 2:1 у серыі: „бела-блакітныя” ідуць далей, для „Лакаматыва” сезон скончаны. Супернікам „Дынама-Маладзечна” ў чвэрцьфінале стане пераможца рэгулярнага чэмпіянату салігорскі „Шахцёр”.
„Славія” перамагла „Слуцк” у 1/4 фіналу Кубка Беларусі
У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе адбыліся чарговыя сустрэчы 1/4 фіналу. У Мазыры мясцовая „Славія” ва ўпартай барацьбе перайграла футбалістаў „Слуцка” з лікам 2:0. На зыходзе гадзіны гульнявога часу першы мяч забіў Уладзіслаў Полаз, а незадоўга да фінальнага свістка вызначыўся Мікалай Рабых. Футбалісты „Віцебска” на сваім полі разышліся мірам з гарадзенскім „Нёманам” – 0:0. Напярэдадні фіналіст мінулага кубкавага турніру барысаўскі БАТЭ разграміў у Бабруйску мясцовую „Белшыну” з лікам 5:0. Жодзінскія тарпедаўцы адолелі на хатняй арэне чэмпіёна краіны салігорскі „Шахцёр” – 2:1. У складзе пераможцаў вызначыліся Аляксандр Чыж і Яўген Шаўчэнка, а госці адказалі голам Максіма Скавыша. Паядынкі ў адказ за выхад у паўфінал пройдуць 11 сакавіка ў Салігорску і Барысаве і 12 сакавіка ў Слуцку і Гародні.
Стасевіч дэбютаваў за „Атырау”
„Кайрат” на хатняй арэне згуляў унічыю з „Атыраў” у матчы 1-га тура чэмпіянату Казахстана — 2:2. У гасцей з капітанскай павязкай на поле выйшаў паўабаронца Ігар Стасевіч, які тройчы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі. Стасевіч паўдзельнічаў у эпізодзе з першым голам „Атырау” і быў заменены на 78-й хвіліне. Акрамя таго, усю сустрэчу ў складзе каманды, якую ўзначальвае Віталь Жукоўскі, правёў беларускі галкіпер Ягор Хаткевіч.
Нічыя ў матчы «Ягелоніі» і «Медзі»
«Медзь Легніца» падзяліла ачкі з «Ягелоніяй» з Беластока 1:1 у чарговым матчы чэмпіяната Польшчы па футболе. На 24-й хвіліне «Ягелонія» выйшла наперад. Нене прабіў здалёк, а Стэфанас Капіна толькі назіраў, як мяч трапіў у яго браму. Медзь зраўняла лік вельмі хутка. Праз пяць хвілін Неманья Міюшкавіч вызначыўся пасля падачы кутавога. Пасля перапынку лік не змяніўся. „Медзь” працягвае займаць апошняе месца ў турнірнай табліцы. „Ягелонія” – на 14-м радку.
„Ліверпуль” знішчыў „Манчэстэр Юнайтэд”
„Ліверпуль” на хатняй арэне разграміў „Манчэстэр Юнайтэд” у матчы 26-га тура чэмпіянату Англіі з лікам 7:0. Салах, Гакпо і Нунье адзначыліся дублямі, яшчэ адзін гол забіў Фірміна. „МЮ” з 49 ачкамі ідзе трэцім у табліцы, у „чырвоных” 42 балы і пятая пазіцыя.
Мадрыдскі „Рэал” на выездзе згуляў унічыю з „Бецісам” у матчы 24-га тура чэмпіянату Іспаніі — 0:0. „Рэал” з 53 ачкамі ідзе другім ў табліцы, адстаючы ад „Барселоны”, якая дзякуючы голу Рафіньі мінімальна абыграла „Валенсію” 1:0, на дзевяць балаў.
„Рома” на сваім полі перамагла „Ювентус” у матчы 25-га тура чэмпіянату Італіі — 1:0. Адзіны мяч забіў абаронца „ваўкоў” Джанлука Манчыні.
„Рома” з 47 ачкамі ідзе чацвёртай у табліцы. „Інтэр” перамог „Лечэ” 2:0 дзякуючы галам Мхітарана і Марцінэса і з 50 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад „Напалі” на 15 балаў.
Ферстапен стаў пераможцам першай гонкі сезону
Дзеючы чэмпіён „Формулы-1” Макс Ферстапен, які прадстаўляе „Рэд Бул”, стаў пераможцам першай гонкі сезона-2023 у Бахрэйне.
Другім стаў яго напарнік па камандзе Серхіа Перэс, трэцім — Фернанда Алонса з „Астан Марцін”. Наступны этап „Формулы-1” адбудзецца ў Саудаўскай Аравіі з 17 па 19 сакавіка.
Нарвежцы сталі пераможцамі супермікста на этапе ў Нове-Място
Біятланісты з Нарвегіі перамаглі ў суперміксце на этапе Кубка свету ў чэшскім Нове-Място. Марце Рэйселанд і Ветле Крысціянсэн пераадолелі дыстанцыю за 36 хвілін і 40,5 секунд. Другімі сталі швейцарцы, трэцімі – латвійцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Менскія дынамаўцы прайгралі СКА ў трэцім матчы плэй-оф КХЛ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.