Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

“На дне”

0

Расейская прапаганда, як невычэрпная крыніца фэйкаў, заўсёды адрознівалася яркай фантазіяй.

Artykuł “На дне” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Расейская прапаганда, як невычэрпная крыніца фэйкаў, заўсёды адрознівалася яркай фантазіяй.

Пры гэтым ёй нават не трэба прыдумляць нешта новае – дастаткова перыядычна рабіць ін’екцыю ў запалёныя мазгі суайчыннікаў вядомым „фактам”, варта толькі крыху яго прыхарашыць.

Дыскрэдытацыя ВСУ – адна з асноўных мэт дэзінфармацыі. То ў іх на ўзбраенні баявыя гусі, якія распаўсюджваюць асабліва небяспечныя інфекцыі, то лятучыя мышы, як агенты-пераносчыкі біялагічнай зброі.

Самі ж лабараторыі размяшчаюцца ў Кіеве, Харкаве і Адэсе. Прычым падобнае трызненне гучыць не толькі з вуснаў тэлевізійнага трохгаловага цмока па імені салаўёў-скабеева-сіманьян, а і ад прадстаўніка РФ у ААН. А ў апошнія дні новае жыццё набыла тэма ўжывання ўкраінскай арміяй хімічнай зброі. Але гэта і зразумела: на фоне каласальнай заходняй ваеннай падтрымкі дыскрэдытаваць Кіеў перад міжнароднымі партнёрамі – святая справа. Аказваецца, што ў выніку абследавання ў арганізме расейскіх вайскоўцаў быў знойдзены батулатаксін тыпу «В», а саму хімічную зброю ўкраінскія падраздзяленні ўжывалі з дапамогай дронаў.

І тут жа расейскія вайсковыя карэспандэнты аператыўна змантавалі відэа, як на харкаўскім кірунку ў выніку скінутага боепрыпасу з невядомым атрутным рэчывам курчацца ад удушша «нашы хлопцы», што падобна да дзеяння батулатаксіну. А гэты яд доўгі час быў на ўзбраенні войска ЗША. І зноў ін’екцыя: маўляў, вось убачыце, заходнія краіны праігнаруюць гэты відэафакт. Цікава, якім будзе наступны інфармацыйны ўкід? Спецыяльна
навучаная баявая моль, якая з азвярэннем угрызаецца ў ваўняныя рэчы расейскіх салдат?

Дно абсурду прабіта – туды пастукалі знізу. Ці можа пара выклікаць санітараў?

Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł “На дне” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *