Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Івонка Сурвіла: Мандат Рады БНР будзе перададзены з умовай

0

Гаворачы пра перадачу мандату БНР, Івонка Сурвіла падкрэсліла: «Дай Божа, каб гэта адбылося як найхутчэй».

Artykuł Івонка Сурвіла: Мандат Рады БНР будзе перададзены з умовай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Набліжаюцца 105-ыя ўгодкі БНР. «Чакаем з нецярпеннем, калі зможам перадаць наш мандат беларускаму дэмакратычна выбранаму парламенту», – кажа старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Івонка Сурвіла:

Фактычна, гэта будзе наша найбольшае шчасце, наша перадача, наш мандат. Але, дзякуй Богу, не перадалі ў 90-ыя гады, як пачыналася перабудова. Вельмі тады разумна зрабіў папярэдні прэзідэнт Сажыч, што не перадаў. Уявіце сабе, што засталося б з Рады, каб мы тады перадалі нашыя паўнамоцтвы. І між іншым Сажыча падтрымоўвала ўся Рада тады. Казалі, што Беларусь негатовая. Беларускі Вярхоўны савет, выбраны яшчэ да часоў савецкай улады, не быў гатовы прыняць наш мандат.

Мандат Рады БНР будзе перададзены з умовай, што Беларусь мае незалежнасць назаўсёды, адзначае Івонка Сурвіла:

– Гэта найважнейшая нашая ўмова, каб не страціць зноў незалежнасці, бо мы лічым сябе юрыдычна здольнымі бараніць беларускую незалежнасць.

Гаворачы пра перадачу мандату БНР, Івонка Сурвіла падкрэсліла: «Дай Божа, каб гэта адбылося як найхутчэй».

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Івонка Сурвіла: Мандат Рады БНР будзе перададзены з умовай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *