Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

У Варшаве прайшло мерапрыемства “1000 дзён палону”, прысвечанае Статкевічу і Севярынцу

0

У падзеі прынялі ўдзел кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і лідар руху "Разам" Вячаслаў Сіўчык.

Artykuł У Варшаве прайшло мерапрыемства “1000 дзён палону”, прысвечанае Статкевічу і Севярынцу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Варшаве прайшло мерапрыемства “1000 дзён палону”, прысвечанае палітвязням Мікалаю Статкевічу і Паўлу Севярынцу.

У падзеі прынялі ўдзел кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і лідар руху „Разам” Вячаслаў Сіўчык.

Імпрэзу вёў прадстаўнік Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якая і выступіла суарганізатарам мерапрыемства, Яўген Дудкін:

– Партнёрамі  ў правядзенні і арганізацыі была суполка беларускіх сацыял-дэмакратаў “Народная грамада”. Пры нашым планаванні мы проста выказалі думку зрабіць гэта супольна. Я думаю, што гэта атрымалася. Бачны і плакаты пра Мікалая Статкевіча, прамова пра Мікалая Статкевіча ад чалавека, які яго добра ведае. Ён расказаў не толькі пра 2000-ыя, але і пра 90-ыя гады. Гэта паказвае, што не толькі ў Беларусі на рэгіянальным узроўні партыйныя суполкі могуць супрацоўнічаць, але і тут, у эміграцыі”.

Мерапрыемства адбылося ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Варшаве прайшло мерапрыемства “1000 дзён палону”, прысвечанае Статкевічу і Севярынцу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *