Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Больш за месяц няма лістоў ад палітвязня Міколы Статкевіча

0

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Artykuł Больш за месяц няма лістоў ад палітвязня Міколы Статкевіча pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч 6 сакавіка паведаміла, што ўжо месяц не адтрымлівае ад мужа лістоў, а 3 сакавіка да Статкевіча не дапусцілі адваката.

З пачатку ліпеня 2022 года — з таго часу, як Мікола Статкевіч пачаў адбываць пакаранне ў Глыбоцкай калоніі — у яго было 23 спагнанні. Як мінімум 9 разоў ён трапляў у ШЫЗА — на тэрміны ад 7 да 10 дзён. Новы год палітвязень сустрэў у ШЫЗА. 25 лютага споўнілася роўна 1000 дзён з моманту затрымання Міколы Статкевіча. З гэтай нагоды дыпламаты Еўразвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швецыі, Славаччыны і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня Міколы Статкевіча, каб выказаць салідарнасць і заклікаць да яго вызвалення.

Artykuł Больш за месяц няма лістоў ад палітвязня Міколы Статкевіча pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *