Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Расея здымае з захоўвання 60-гадовыя танкі

0
Расея здымае з захоўвання 60-гадовыя танкі

Мэта гэтага кроку — кампенсаваць баявыя страты.

Artykuł Расея здымае з захоўвання 60-гадовыя танкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Як паведамляецца ў чарговай справаздачы Мінабароны Вялікабрытаніі, асноўныя танкавыя сілы Расеі будуць пераўзброеныя танкамі Т-62 савецкай вытворчасці, якія ўпершыню паступілі на ўзбраенне ў 1954 годзе. Мэта гэтага кроку — кампенсаваць баявыя страты.

Фота: mil.in.ua

У сваёй апошняй зводцы брытанская разведка сцвярджае, што ёсць «рэалістычная» верагоднасць таго, што 60-гадовыя танкі будуць пастаўленыя ў падраздзяленні, у тым ліку ў 1-ю гвардзейскую танкавую армію, якая, як чакалася, павінна была атрымаць асноўнае пакаленне Т-14 «Армата» яшчэ ў 2021 годзе.

У міністэрстве заявілі, што прыкладна 800 танкаў Т-62 былі знятыя са складаў з 2022 года і пераабсталяваныя для выкарыстання ў канфлікце, але не маюць сучаснай дынамічнай брані.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Расея здымае з захоўвання 60-гадовыя танкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *