Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Аб’яднанне “Паспалітае Рушэнне” працягвае сваю дзейнасць у Варшаве

0

Госць Рацыі - прадстаўнік “Паспалітае Рушэнне” Сяржук Кедышка.

Artykuł Аб’яднанне “Паспалітае Рушэнне” працягвае сваю дзейнасць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Днямі рух сустрэўся з беларускім лідарам Святланай Ціханоўскай, прадстаўніком Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам, а таксама кіраўніком BySol Андрэем Стрыжаком.

Пра вынікі перамоў, цяперашняе жыццё аб’яднання і не толькі нашаму карэспандэнту распавёў Госць Рацыі, прадстаўнік “Паспалітае Рушэнне” Сяржук Кедышка.

Сяржук Кедышка: Наконт таго, як сябе адчувае рух “Паспалітае Рушэнне”. Усё ў нас добра, ідзе працэс фармавання, структура ствараецца амаль што з нуля. Таму зараз займаемся арганізацыйнымі пытаннямі, працай бяспекі, працай у харугвах. Пасля абвяшчэння аб самастойнасці ў нас вялікі прыток добраахвотнікаў. Канешне, час займае верыфікацыя гэтых людзей. Але ж людзі прыходзяць у харугвы і магу нават сказаць, што ад камандзіраў ёсць у мяне зваротная сувязь. Вельмі людзі задаволеныя тым, што такі вялікі прыток навабранцаў.

Канешне, гэта складана. Адна справа трэніраваць там, напрыклад, 5-7 чалавек у залежнасці ад таго ў каго як атрымліваецца ўдзельнічаць у занятках, і трэніраваць 20-30. Атрымліваецца, што напрацоўваецца структура камунікацый, дэлегавання паўнамоцтваў, з’яўляюцца новыя каманды. Адбываецца піяр-камунікацыя. Канешне, ведаеце, публічная гэта дзейнасць дзесьці, магчыма, шкодзіць. Нельга забывацца, што ідзе вайна. І вайна не толькі там, дзе мы прызвычаіліся яе бачыць, я маю на ўвазе ва Украіне, а  ідзе вайна таксама і ў Беларусі. Лукашэнкаўскі рэжым нішчыць нашу супольнасць.

Я лічу рэзанансным тое, што адбылося – абвяшчэнне Рушэння, таму што пасля таго, як мы абвесцілі аб самастойнасці нашага Руху, адразу Лукашэнка пачаў казаць пра тэрытарыяльную абарону. Пасля як некалькі разоў я ў інтэрв’ю адказваў на такія пытанні кшталту: а як вы можаце займацца такімі трэніроўкамі ў іншай краіне, вы займаецеся пры падтрымцы спецслужбаў? Я адказваў, што гэта поўная лухта і для прыкладу прыводзіў страйкбольны рух у Беларусі, калі людзі, якія маюць прагу і жаданне да вайсковай такой дзейнасці трэніраваліся страйкбольнай зброяй. Гэта муляжы сапраўднай зброі, толькі яны страляюць пластыкавымі кулямі, я казаў пра гэты страйкбольны рух. І ведаеце, у Беларусі пачаліся зачысткі сярод страйкбалістаў. То-бок спецслужбы адсочваюць нашу дзейнасць. І можна, канешне, сказаць, што, магчыма, не варта там штосьці і казаць, каб яны не рабілі вынікі. Але ўсе гэтыя дзеянні толькі сведчаць пра тое, што ў гэтых службах сядзяць вельмі неразумныя, вельмі недалёкія людзі, якія сваім розумам ніякага аналізу правесці не могуць.  

Навошта вы чапаеце гэтых страйкбалістаў? Што яны каму рабілі раней, што яны робяць зараз? Проста ў людзей хобі. Не, КДБ малюе сабе нейкіх ворагаў. Пасля 2020 года былі ворагі – гэта былі дваровыя суполкі, пасля сталі розныя арганізацыі, напрыклад, “Птушкі Бацькаўшчыны” ці нейкія філатэлісты. А зараз яны пачалі ўжо займацца, па іх меркаванні, патэнцыйнымі тэрарыстамі. Гэта проста абсурд, гэта проста дурныя людзі ва ўладзе, вар’яты. І гэта, канешне, злачынцы. Усе гэтыя людзі будуць адказваць па законе, нават па сваім законе, які не выконваюць. Прыйдзе час, і мы пабачым на ўласныя вочы.

РР: Чым цяпер занятыя прадстаўнікі Руху, у чым непасрэдна адточваюць сваё майстэрства?

Сяржук Кедышка: Гэта стандартная ўжо такая прыктыка – фізічная падрыхтоўка, вайсковая і тактычная падрыхтоўка, медычная. Таксама аэравыведка, праца з дронамі. Усё ў залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў і зноў жа ад падрыхтоўкі асабовага складу харугваў. Камандзіры на месцах самі вызначаюць свой вучэбны графік і ў залежнасці ад падрыхтаванасці асабістага складу з умовамі, з надвор’ем, з вольным часам займаюцца з людзьмі хто як можа, хто як здольны.  

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Аб’яднанне “Паспалітае Рушэнне” працягвае сваю дзейнасць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *