Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Падляшша перадае дапамогу Ровенскай вобласці Украіны

0

А найперш украінцам з усходу, якія знайшлі свой прытулак на Ровеншчыне пасля таго, як у іх дом разам з расейцамі прыйшла вайна.

Artykuł Падляшша перадае дапамогу Ровенскай вобласці Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Маршалкоўскі ўрад Падляшскага ваяводства Польшчы арганізаваў перадачу дапамогі жыхарам Ровенскай вобласці Украіны. А найперш украінцам з усходу, якія знайшлі свой прытулак на Ровеншчыне пасля таго, як у іх дом разам з расейцамі прыйшла вайна.

Гаворыць  віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Веслава Бурнос:

– Тое, што ў Еўропе не павінна было ніколі адбыцца, стала доляю нашых суседзяў з Украіны – вайна. Мы адкрылі нашыя дамы, мы працягнулі рукі з хлебам для тых, каму гэта патрэбна. І сёння яны ёсць сярод нас і адчуваюць сябе, як дома. Так удзячныя нам за тое, што мы іх прынялі. Мы падзяліліся па-братэрску, мы – салідарныя. І гэта таксама салідарнасць усяго свету, салідарнасць з Украінай.

У сваю чаргу, за дапамогу з Падляшша падзякаваў – кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль:

– Раней да 24 лютага мы мелі добрых суседзяў, сёння мы маем братоў. Гэта падтрымка братэрская адчуваецца і ў словах, і ў пазіцыі, і ў справах. Яшчэ дзякуем за дапамогу, які выдзяляе нам урад Падляшскага ваяводства. Гэта ў першую чаргу дапамога людзям, якія страцілі дамы і пераехалі да нас. І асноўная задача дапамагчы ім і іх дзецям. Шчыры дзякуй кожнаму паляку, які адкрыў сваё сэрца, адкрыў свой дом для дапамогі ўкраінцам. Мы гэта адчуваем і цэнім.

Таксама падчас брыфінгу паміж Падляшшам і Ровеншчынай быў падпісаны адпаведны дагавор аб далейшай дапамозе і супрацоўніцтве.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Падляшша перадае дапамогу Ровенскай вобласці Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *