Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Шымановіч выбыла ў 1/4 фіналу турніру ў Астане

0

Наша суайчынніца саступіла 146-й ракетцы планеты расіянцы Паліне Кудзерметавай.

Artykuł Шымановіч выбыла ў 1/4 фіналу турніру ў Астане pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Беларуска Ірына Шымановіч, якая мае 226-ы нумар рэйтынгу ВТА, выбыла ў 1/4 фіналу турніру ў Астане з прызавым фондам 60 тысяч даляраў. 

Наша суайчынніца саступіла 146-й ракетцы планеты расіянцы Паліне Кудзерметавай — 5:7, 3:6.

Стасевіч, забіўшы гол, дапамог „Атырау” перамагчы „Кайсар”

У матчы другога тура чэмпіянату Казахстана „Атырау” на хатняй арэне перамог „Кайсар” — 2:1. Беларускі паўабаронца гаспадароў Ігар Стасевіч забіў гол і зарабіў „асіст”. У гасцей вызначыўся хаўбек Васіль Соўпель.

Міхаленка да заканчэння сезона будзе выступаць за „Энергетык”-БДУ

Абаронца мінскага „Дынама” Аляксандр Міхаленка да заканчэння сёлетняга сезона будзе выступаць на правах арэнды за „Энергетык”-БДУ.
Раней перспектыўны футбаліст у такім жа статусе выступаў за рэчыцкі „Спутнік”, магілёўскі „Днепр” і прысталічную „Іслач”. Тройчы выходзіў на поле ў форме маладзёжнай зборнай Беларусі, перадае афіцыйны сайт „Дынама”.

„ПСЖ” звольніць Гальцье толькі ў выпадку правалу ў чэмпіянаце Францыі

Крыстаф Гальцье застанецца на пасадзе галоўнага трэнера „ПСЖ” нягледзячы на вылет з Лігі чэмпіёнаў. Кіраўніцтва французскага клуба можа звольніць яго толькі па выніках сезона, паведамляе Le Parisien.
Па звестках крыніцы, на такое рашэнне парыжане могуць пайсці толькі ў выпадку правалу ў чэмпіянаце Францыі. Раней „ПСЖ” вылецеў з 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы „Баварыі”.
„ПСЖ” з 63 ачкамі лідыруе ў лізе 1, апярэджваючы „Марсэль” на восем ачкоў.

Марока можа замяніць Украіну ў заяўцы на правядзенне ЧС-2030

Украіна можа пазбавіцца права на правядзенне матчаў чэмпіянату свету-2030. У кастрычніку мінулага года Украіна далучылася да сумеснай заяўкі Іспаніі і Партугаліі на правядзенне турніру.
Верагоднасць таго, што краіна зможа прыняць матчы Чэмпіяната свету праз 7 гадоў, становіцца ўсё больш прывіднай, улічваючы вайну на яе тэрыторыі. Акрамя таго, у кіраўніцтве Украінскай асацыяцыі футбола (УАФ) пануе некаторая нявызначанасць у сувязі з тым, што ў лістападзе прэзідэнт арганізацыі Андрэй Павелка быў арыштаваны па падазрэнні ў нямэтавым расходаванні сродкаў. У лютым суд адхіліў яго ад пасады на месяц. Замяніць Украіну ў заяўцы з Іспаніяй і Партугаліяй можа Марока. У 2018 годзе краіна аб’явіла, што плануе падаць заяўку на ЧС-2030. Ды і варыянт з Марока ў заяўцы з’яўляецца больш практычным з геаграфічнага пункта гледжання.

Матчамі ў Салігорску і Гомелі стартуе плэй-оф экстралігі

У беларускай хакейнай экстралізе стартуе стадыя плэй-оф, у якой згуляюць шэсць лепшых каманд рэгулярнага чэмпіянату, а таксама два пераможцы раунда плэй-ін. Першы матч розыгрышу пачнецца ў 19.00 у Салігорску, дзе мясцовы „Шахцёр” прыме „Дынама-Маладзечна”. У гэтым сезоне „гарнякі” сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату, а маладзечанцы прабіліся ў накаўт-раўнд праз стадыю плэй-ін, у якой адолелі аршанскі „Лакаматыў”. У 19.30 стартуе яшчэ адна чвэрцьфінальная серыя, у якой „Гомель” будзе змагацца з дзеючым чэмпіёнам Беларусі – жлобінскім „Металургам”. 11 сакавіка пройдуць яшчэ два паядынкі першага раўнда плэй-оф. У 14.30 на лёд у Гародні выйдуць мясцовы „Нёман” і наваполацкі „Хімік”, а ў 17.00 у Менску стартуе супрацьстаянне „Юнацтва” і „Віцебска”. Усе чвэрцьфінальныя серыі працягнуцца да чатырох перамог адной з каманд.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Шымановіч выбыла ў 1/4 фіналу турніру ў Астане pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *