Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Расея нясе рэкордныя страты на вайне з Украінай

0

«Медыязона» сцвярджае, што найбольшы прырост загінулых — у ПВК «Вагнер», а найбольшыя страты зафіксаваныя сярод зняволеных, завербаваных кампаніяй на чале з Яўгенам Прыгожыным у калоніях.

Artykuł Расея нясе рэкордныя страты на вайне з Украінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

За апошнія два тыдні на вайне з Украінай загінулі 1638 расейскіх вайскоўцаў і наймітаў ПВК «Вагнер». Гэта рэкордныя страты за ўвесь час падлікаў, якія вядуць «Медыязона», Бі-бі-сі і каманда валанцёраў.

«Медыязона» сцвярджае, што найбольшы прырост загінулых — у ПВК «Вагнер», а найбольшыя страты зафіксаваныя сярод зняволеных, завербаваных кампаніяй на чале з Яўгенам Прыгожыным у калоніях. На гэты момант вядома 1849 імёнаў загінулых былых зняволеных. Агульная колькасць расейскіх загінулых з пачатку вайны, паводле звестак, якія ўдалося верыфікаваць, склала 16 774 чалавек.

Галоўным напрамкам для расейскіх войскаў па-ранейшаму застаецца Бахмут, піша выданне. Журналістам вядомыя імёны 800 чалавек, якія загінулі там. Пры гэтым колькасць пацверджаных расейскіх страт, імёны якіх вядомыя, яўна не адлюстроўвае іх рэальны ўзровень, які можа быць большым у некалькі разоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Расея нясе рэкордныя страты на вайне з Украінай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *