Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Gulagu. net: У Беларусь перакінутае расейскае спэцпадразьдзяленьне высокааплатных наймітаў

0
Gulagu. net: У Беларусь перакінутае расейскае спэцпадразьдзяленьне высокааплатных наймітаў

Расейскі праваабарончы праект Gulagu. net паведаміў 11 сакавіка аб пагрозе арганізацыі ў Беларусі тэрактаў, якія будуць скарыстаныя для ўцягваньня краіны ў вайну.

Паводле крыніцы Gulagu. net, у Беларусь перакінутая створаная ў стнежні 2022 году пад кантролем ФСБ і Міністэрства абароны Расеі «група высокааплатных наймітаў, гатовых да выканантня ў іх разуменьні „творчых задач“, зьвязаных з перапрананьнем (яўна ў форму ЎСУ) і зьдзяйсьненьнем ад імя Ўкраіны дывэрсій і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі» з мэтай уцягваньня краіны ў вайну.

Сьцьвярджаецца, што дывэрсіі і тэракт пад чужым сьцягам паводле задумы аўтараў апэрацыі «павінны дапамагчы ў прымусе Менску да ўдзелу ў вайне».

«Лукашэнка і сам маральна гатовы, і можа нават у курсе падрыхтоўкі дывэрсіі супраць беларусаў», — кажа крыніца праекту.

Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Міністэрства абароны Украіны раней заяўляла, што кіраўніцтва Расеі плянуе зрабіць маштабную правакацыю на мяжы Ўкраіны і Беларусі.

Таксама Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусь уступіць у вайну толькі ў тым выпадку, калі на беларускую зямлю ступіць хоць адзін украінскі салдат.

7 сакавіка падчас уручэньня дзяржаўных узнагарод Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў інцыдэнт з расейскім самалётам у Мачулішчах, пра які стала вядома 26 лютага 2023 году. Ён паведаміў, што ў Беларусі нібыта затрымалі «тэрарыста ўкраінскіх спэцслужбаў і ягоных паплечнікаў», адказных за інцыдэнт.

Акрамя таго, Лукашэнка абазваў Зяленскага «гнідай» і сказаў сілавікам, што «нельга расслабляцца».











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *