Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Улады Беларусі разарвалі бясплатныя дамовы арэнды з чатырма касьцёламі

0
Улады Беларусі разарвалі бясплатныя дамовы арэнды з чатырма касьцёламі

Нарвэская праваабарончая арганізацыя «Форум 18» паведамляе, што ўлады Беларусі скасавалі бестэрміновыя і бясплатныя дамовы арэнды прынамсі з чатырма каталіцкімі храмамі Беларусі.

Як піша Белсат са спасылкай на даклад «Форуму 18», улады заявілі вернікам, што ў абмен на падпісаньне новай дамовы аб штомесячнай арэнднай плаце на пэрыяды ад 6 месяцаў да 5 гадоў некалі ў будучыні ім дазволяць ізноў арандаваць гістарычныя будынкі бясплатна.

З такой праблемай сутыкнуліся касьцёл сьвятых Сымона і Алены ў Менску (Чырвоны касьцёл), касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьвятога Станіслава ў Магілёве, касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы і касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Каталік, які ходзіць у касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы, паведаміў, што парафія павінна штомесяц на працягу году плаціць арэндную плату за карыстаньне сьвятыняй, каб забясьпечыць дамову на бясплатнае карыстаньне ў будучыні.

«Нам сказалі, што калі мы не падпішам новай дамовы, касьцёл аддадуць музэю, які будзе спаганяць плату за ўваход, а нам дазволяць там кленчыць раз на тыдзень», — прыводзіць словы верніка «Форуму 18».

Паведамляецца, што мясцовыя ўлады ўсталёўваюць штомесячную арэндную плату, але «Форум 18» ня здолеў высьветліць, як яны вызначаюць неабходную суму. Акрамя таго, як мяркуюць праваабаронцы, не існуе ніякіх пісьмовых гарантыяў таго, што ўлады выканаюць сваё абяцаньне і ў будучыні дазволяць вернікам вярнуцца да бясплатнага выкарыстаньня сваіх гістарычных будынкаў.

У 2021 годзе ўлады Беларусі адабралі будынак у пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» ў Менску. Вяртаць вернікам царкву Менгарвыканкам адмаўляецца.

Пра аналягічныя праблемы з храмамі Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы паведамленьняў не было.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *