Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Саакашвілі заявіў, што знаходзіцца „на мяжы смерці”

0

Пра гэта палітык заявіў у каментары Sky News.

Artykuł Саакашвілі заявіў, што знаходзіцца „на мяжы смерці” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, зняволены ў Грузіі і пераведзены ў шпіталь, знаходзіцца „у блізкім да смерці” стане. Пра гэта палітык заявіў у каментары Sky News.

Выданне адзначае, што журналістаў не пусцілі ў шпіталь, але яны змаглі праз адваката перадаць пытанні Саакашвілі і атрымаць пісьмовыя адказы.

„Спачатку важыў 120 кілаграмаў, цяпер 64, калі стане менш за 60, лекары прагназуюць поліорганную недастатковасць”, — сказаў экс-прэзідэнт Грузіі. Ён дадаў, што пастаянна адчувае боль.

„Увесь час ляжу ў ложку, у мяне развальваюцца косці, і гэта выклікае невыносны боль”, — сказаў Саакашвілі.

У мінулым месяцы апеляцыйны суд разгледзеў заяву незалежнага эксперта пра тое, што Саакашвілі нібыта быў атручаны ў турме. Улады Грузіі адмаўляюць такую магчымасць і не дазваляюць перадаць яго на лячэнне ў Еўропу.

Artykuł Саакашвілі заявіў, што знаходзіцца „на мяжы смерці” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *