Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Андрэй Кушняроў: Правакацыі для ўцягвання арміі Беларусі можна чакаць цягам усёй вайны ва Украіне

0

Расейскі праваабарончы праект Gulagu.net папярэджвае, што ў Беларусь перакінутая створаная ў снежні 2022 года пад кантролем ФСБ і Міністэрства абароны «групоўка высокааплатных наймітаў».

Artykuł Андрэй Кушняроў: Правакацыі для ўцягвання арміі Беларусі можна чакаць цягам усёй вайны ва Украіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Расейскі праваабарончы праект Gulagu.net папярэджвае, што ў Беларусь перакінутая створаная ў снежні 2022 года пад кантролем ФСБ і Міністэрства абароны «групоўка высокааплатных наймітаў», гатовых да дыверсій і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі.

Мэта – уцягванне краіны ў расейскую вайну ва Украіне. Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

-Пра тое, што такія правакацыі магчымыя, заяўляла і заяўляе ваенная выведка Украіны. Цалкам можна чакаць, што гэтыя правакацыі могуць быць у бліжэйшым будучым.  На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расейскія войскі. І гэтыя расейскія войскі выкарыстоўваюцца супраць Украіны. Нават для выведкі СПА гэтыя войскі выкарыстоўваюцца. Адпаведна, гэта робіць іх легітымнай цэллю для Украіны і для правядзення падобнага роду дыверсій. Сама Расея таксама можа рабіць правакацыі з мэтай уцягнуць Беларусь у вайну. І беларусы самі могуць.

Па словах Андрэя Кушнярова, рызыка ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне застаецца вельмі малой. Хаця Беларусь і павялічыла закупкі зброі на 55 працэнтаў за апошнія пяць гадоў, ваенны патэнцыял арміі Беларусі застаецца нізкім. Пры гэтым амаль 100 працэнтаў зброі ў Беларусь пастаўляецца з Расеі, а 0,1 працэнта – з Кітая.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Андрэя Кушнярова

Artykuł Андрэй Кушняроў: Правакацыі для ўцягвання арміі Беларусі можна чакаць цягам усёй вайны ва Украіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *