Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

22 байцам-каліноўцам уручылі медалі Рады БНР за баявыя заслугі

0

Урачыстая цырымонія адбылася ў Кіеве, у гадавіну заснавання палка імя Кастуся Каліноўскага.

Artykuł 22 байцам-каліноўцам уручылі медалі Рады БНР за баявыя заслугі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі з рук сябра Прэзідыуму Рады БНР медалі за баявыя заслугі. Урачыстая цырымонія адбылася ў Кіеве, у гадавіну заснавання палка імя Кастуся Каліноўскага, паведамляецца на сайце Рада БНР.

«Фактычна гэта першая вядомая з часоў Рэчы Паспалітай цырымонія ўручэння беларускіх дзяржаўных узнагародаў за адвагу на полі бою», — пракаментаваў падзею сябра Прэзідыуму Рады БНР Алесь Чайчыц. Імёны ўзнагароджаных не паведамляюцца ў мэтах бяспекі.

«Дэкрэт аб узнагароджанні я падпісала ў дзень 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага на землях Беларусі. Нашая задача – завершыць тое, за што змагаліся Кастусь Каліноўскі і ягоныя паплечнікі: вызваліць Беларусь ад дыктатуры і замежнай акупацыі, зрабіць Беларусь свабоднай краінай, дзе кожнаму беларусу і кожнай беларусцы будзе вольна жыць. Уся Беларусь моліцца за беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Ўкраіне супраць нашага агульнага гістарычнага ворага, і спадзяецца на вас. І самае галоўнае для кожнага беларуса ў сьвеце цяпер – дапамагаць вам, хто як можа, каб вы прынесьлі перамогу Беларусі і беларускаму народу”, — адзначыла ў сваёй прамове старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая на цырымоніі транслявалася ў відэазапісе.

Фота: radabnr.org

Artykuł 22 байцам-каліноўцам уручылі медалі Рады БНР за баявыя заслугі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *