Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Візіт Лукашэнкі ў Іран: паехаў да падобнага «адзіноцтва»

0
Візіт Лукашэнкі ў Іран: паехаў да падобнага «адзіноцтва»

Пра мэту візіта Лукашэнкі ў Іран выказваецца  аналітык, каардынатар экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзім Мажэйка.

Artykuł Візіт Лукашэнкі ў Іран: паехаў да падобнага «адзіноцтва» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Адбываецца чарговы візіт Лукашэнкі ў Іран. Ужо дамовіліся пра прызнанне «халяльнай» прадукцыі.

Пра мэту візіта Лукашэнкі ў Іран выказваецца  аналітык, каардынатар экспертнай сеткі «Наше мнение» Вадзім Мажэйка:

Абедзьве краіны знаходзяцца пад санкцыямі. Адпаведна, калі ты не можаш выбудоўваць нармальныя эканамічныя адносіны са светам, то табе застаецца кааперавацца з такімі ж ізгоямі, як ты сам. Можна ўзгадаць лепшыя часы, калі з Ірана часткова здымалі санкцыі, то ён з задавальненнем пачынаў заключаць дамовы з заходнімі кампаніямі – тыя ж пастаўкі самалётаў. То бок, былі радыя супрацоўнічаць далёка не з такімі ж ізгоямі, а з цывілізаваным светам.

Па словах Вадзіма Мажэйкі, гэты візіт можа быць таксама звязаны з «аўтабізнесам»:

Па сутнасці, усяго можна чакаць. Часам, як мы бачылі на прыкладзе той жа Венесуэлы, такога кшталту прадпрыемствы падмацаваныя хутчэй аўтарытарнымі сувязямі, чым эканамічнымі рэзонамі. Мы зараз бачым, як і беларускі, і расейскі аўтапром усё больш залежыць ад Кітая. І з прадаваемых з году ў год аўтамабіляў у Беларусі – гэта “Джылі”.

Аналітык упэўнены, што візіт Лукашэнкі ў Іран ніяк не звязаны з абвастрэннем іранска-ізраільскага канфлікту.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Візіт Лукашэнкі ў Іран: паехаў да падобнага «адзіноцтва» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *