Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

«Вясна»: Марфу Рабкову этапавалі ў гомельскую калёнію, Андрэя Чапюка — у івацэвіцкую

0
Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і 9 месяцаў калёніі, сёньня этапавалі ў гомельскую

ПК-4.


Валянтэр Андрэй Чапюк, асуджаны да 5 гадоў і 9 месяцаў калёніі, этапаваны ў івацэвіцкую ПК-22.


Асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі Аляксандр Францкевіч таксама этапаваны ў івацэвіцкую ПК-5, а Павел Шпетны, асуджаны да 6 гадоў калёніі, у бабруйскую ПК-2.


Раней Акіхіру Гаеўскага-Ханаду і Андрэя Марача этапавалі ў ПК-17, Аляксандра Казлянку — у ПК-1, Аляксея Галаўко — у ПК-15, а Мікіту Дранца — у ПК-3.


28 лютага Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе каардынатаркі валянтэрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязьняў, асуджаных у так званай справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня».


Судовая калегія пад старшынствам судзьдзі Аляксея Рыбакова пакінула без задавальненьня скаргі шасьці фігурантаў, а тэрміны вясноўцам Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку, а таксама актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду і Аляксандру Францкевічу скараціла на тры месяцы. Прысуд набыў моц, і палітвязьняў хутка этапуюць у калёніі, паведамляе «Вясна».


З улікам апэляцыі вырак склаў:



Марфе (Марыі) Рабковай — 14 гадоў 9 месяцаў;
Аляксандру Францкевічу — 16 гадоў 9 месяцаў;
Акіхіру Гаеўскаму-Ханада — 15 гадоў 9 месяцаў;
Аляксею Галаўко — 12 гадоў;
Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Аляксандру Казлянку — па 6 гадоў; Андрэю Чапюку — 5 гадоў 9 месяцаў;
Андрэю Марачу і Данілу Чулю — па 5 гадоў.


Акрамя гэтага, ім прысудзілі вялізныя штрафы. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.


ЗША, Эўразьвяз і АБСЭ асудзілі суровыя выракі Марфе Рабковай і астатнім дзевяці палітвязьням.








 














Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *