„Рэал” згуляе з „Чэлсі” ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне чвэрцьфінальных пар Лігі чэмпіёнаў.
Artykuł „Рэал” згуляе з „Чэлсі” ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне чвэрцьфінальных пар Лігі чэмпіёнаў.
Дзеючыя пераможцы галоўнага кантынентальнага турніру футбалісты мадрыдскага „Рэала” ў барацьбе за выхад у паўфінал двойчы сустрэнуцца з лонданскім „Чэлсі”. Пераможца гэтай пары будзе супернічаць з лепшай камандай пары „Манчэстэр Сіці” – „Баварыя”.
У чыста італьянскім чвэрцьфінале „Мілан” згуляе з „Напалі”. Яшчэ адзін прадстаўнік серыі А міланскі „Інтэр” сустрэнецца з партугальскай „Бенфікай” з Лісабона.
Першыя матчы 1/4 фіналу адбудуцца 11-12 красавіка, вырашальны паядынак адбудзецца 10 чэрвеня ў Стамбуле.
Таксама адбылося лёсаванне чвэрцьфінальнай стадыі Лігі Еўропы. Першыя матчы гэтага раўнда пройдуць 13 красавіка, матчы ў адказ — 20 красавіка.
„Манчэстэр Юнайтэд” зноў сустрэнецца з іспанскім клубам, на гэты раз з «Севільяй», турынскі «Ювентус” пазмагаецца з партугальскім „Спортынгам», а нідэрландскі «Феенорд» з італьянскай «Ромай». Нямецкі «Баер» трапіў на бельгійскі «Юніён”.
Футбалісты „Мінска” і мазырскай „Славіі” адкрыюць 33-ці чэмпіянат Беларусі
Футбалісты „Мінска” і мазырскай „Славіі” сустрэнуцца сёння ў стартавым матчы 33-га чэмпіянату Беларусі. Першы паядынак новага першынства адбудзецца на полі ФК „Мінск”, яго будзе судзіць брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Павел Каранец. Сустрэча пачнецца ў 18.00. Заўтра адбудуцца яшчэ чатыры гульні. Чэмпіён краіны трох апошніх сезонаў салігорскі „Шахцёр” прыме на сваёй арэне наваполацкі „Нафтан”, які вярнуўся ў элітны дывізіён. Уладальнікі Кубка Беларусі футбалісты „Гомеля” сустрэнуцца з фіналістам кубкавага розыгрышу, бронзавым прызёрам мінулага першынства барысаўскім БАТЭ. Яшчэ адзін фаварыт турніру – сталічнае „Дынама” згуляе на сваім полі з „Іслаччу” з Мінскага раёна. У Берасці мясцовыя дынамаўцы будуць супернічаць з жодзінскім „Тарпеда-БелАЗам”. Два заключныя паядынкі пройдуць 19 сакавіка: „Энергетык-БДУ” пазмагаецца са „Слуцкам”, „Смаргонь” -з „Белшынай. Футбалісты гарадзенскага „Нёмана” прапускаюць стартавы тур.
Паліцевіч выбраны капітанам менскага „Дынама”
Абаронца Сяргей Паліцевіч выбраны капітанам менскага „Дынама”.
„Адбылася працэдура па вызначэнні капітана менскага „Дынама” — пры ўдзеле футбалістаў і трэнераў асноўнага складу. У выніку ў галасаванні перамог вопытны Сяргей Паліцевіч, для якога, дарэчы, гэтыя функцыі не ў навінку: цэнтральны абаронца, у прыватнасці, ужо насіў на рукаве павязку падчас выступаў у шэрагах „бела-сініх” – у 2015 годзе.
Віцэ-капітанамі сталі Аляксандр Сачыўка, Максім Швяцоў і Раман Бягуноў”, — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта „Дынама”.
Беларускі Ала Івашкевіч і Аліна Вэбер выйгралі ў стартавых паядынках
на чэмпіянаце свету па боксе
У ранішняй праграме другога дня чэмпіянату свету па боксе сярод жанчын, які працягваецца ў індыйскім Нью-Дэлі на рынг выходзілі дзве беларускі і абедзве дамагліся перамог у стартавых паядынках.
Ала Івашкевіч, якая выступае ў вагавой катэгорыі 60 кг, выйграла ў прадстаўніцы Балгарыі Сезгін Аслахан Мехмедавай — 4:0. Яе сяброўка па камандзе Аліна Вэбер (у вазе 75 кг) не пакінула шанцаў на поспех спартоўцы з Новай Зеландыі Ліло Элеаноа — 5:0.
У Польшчы дапусцілі, што могуць адмяніць этап Кубка свету па фехтаванні з-за допуску расейцаў і беларусаў
Польская федэрацыя фехтавання чакае тлумачэнні рашэнняў, прынятых на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE), і дапускае адмову ад правядзення этапу Кубка свету з-за магчымага ўдзелу ў ім расейцаў і беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Рэал” згуляе з „Чэлсі” ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.