Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Сяргей Календа: „Мінкульт” пераехаў у Вільню, але застаецца ранейшым

0

Першая прэзентацыя 6-га нумару часопіса «Мінкульт» адбудзецца 24 сакавіка ў Беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку. Пачатак а 17-й гадзіне.

Artykuł Сяргей Календа: „Мінкульт” пераехаў у Вільню, але застаецца ранейшым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Беларускі празаік Сяргей Календа вядомы як стваральнік і галоўны рэдактар двух андэграндных часопісаў беларускай прозы «Макулатура» і «Мінкульт». Нягледзячы на тое, што летась Сяргей з сям’ёй з’ехаў у Вільню, ён працягвае выдаваць часопіс «Мінкульт». Гэтымі днямі выйшаў 6-ы нумар перыёдыка. Пра выдавецкія справы з ім паразмаўляў Алесь Аркуш.

РР: Увогуле як нарадзілася ідэя часопіса? Першапачаткова, наколькі ведаю, ён называўся «Макулатура». Са зменай назвы, відаць, змянілася і нейкая канцэпцыя перыёдыка?

Сяргей Календа: Так, сапраўды, раней быў часопіс «Макулатура». Але гэта была іншая канцэпцыя. Мы рабілі часопіс мастацка-літаратурны, у калабарацыі з мастакамі. Малявалі і выдавалі тэксты. Ідэя і канцэпцыя часопіса былі іншыя. Потым «Макулатура» закрылася, мы перасталі выдаваць гэты часопіс. Я ўзяў адпачынак, дастаткова доўгі, год ці два мінула, калі з’явіўся «Мінкульт». «Мінкульт» з’явіўся не на базе «Макулатуры». Ён асобна з’явіўся. Проста ў 2016 годзе ў Міністэрстве культуры стварылі камітэт цэнзуры, у якім вырашалі, што будзе мастацтвам, а што не, хто мае права быць музыкам, літаратарам і г.д. Таму я зрабіў «Мінкульт», каб у нас таксама быў свой часопіс са сваімі камітэтамі. Гэты было як такі панкаўскі жарт. Ну і першыя нумары «Мінкульта» як раз тэмы вакол цэнзуры разглядалі, што варта лічыць мастацтвам, што не.

РР: У справе Скарыны самае складнае – фінансаванне. Як удаецца вырашаць гэтае няпростае пытанне, асабліва ў наш няпросты час?

Сяргей Календа: Наконт фінансавання часопіса, то тут усё было да пачатку 2023 года лягчэй, бо была магчымасць праз donation фэйсбука гэта рабіць. Але фэйсбук закрыў магчымасць «фізліцам» збіраць грошы, толькі арганізацыям, фірмам і кампаніям. Раней я з сябрамі гэтым займаўся праз Штаты. А на дадзены момант усё, што выдадзена, зроблена за кошт таго, што атрымалася зрабіць у мінулым годзе, калі назбіралі грошы менавіта ў фэйсбуку. Ну і да гэтага на «Мінкульт» збіраліся грошы толькі праз donation facebook. Цяпер гэтай магчымасці няма.

РР: Усё ж аднаму немагчыма выдаваць часопіс. Напэўна маеш нейкую каманду?

Сяргей Календа: Што тычыцца каманды, то я сам гэтым займаюся. Я як такі маленькі паравозік. Проста цягну праект – і ўсё. Упарта прычым. Але ў мяне ёсць пяць чалавек, без якіх я б нічога не змог. Гэта чалавек, які вярстае, рэдактар, ёсць чалавек, які дапамагае вырашаць праблемы з пошукам грошай на выданне, на заробкі працаўнікам. Ёсць касцяк каманды, які, можна сказаць, напалову пераехаў з «Макулатуры», і дапамагае мне ўжо шмат год. Іх імёны, зразумела,я называць не буду.

РР: Як удаецца здабываць тэксты ў беларускіх пісьменнікаў, якія сёння раскіданыя па ўсім свеце. Як адгукаюцца «зоркі»? Бо, я так разумею, ніякіх ганарараў ты ім не абяцаеш.

Сяргей Календа: Насамрэч з пісьменнікамі працаваць вельмі прыемна, усе, да каго я звяртаюся па тэксты, яны добра адказваюць, усе проста цудоўныя людзі. І з усімі я працую. І з Таняй Заміроўскай, і з Сашам Філіпенкам, і з Альгердам Бахарэвічам, і з Адамам Глобусам. Калі, напрыклад, я бачу, што на абвешчаную тэматыку ў часопіс тэксты ідуць павольна, альбо тэматыка складаная, то я, канешне, пішу сваім сябрам пісьменнікам, пытаюся, у каго што ёсць цікавага з тэкстаў дзесьці ў шуфлядцы. І яны ўсе гатовыя пайсці на дапамогу, і прычым шмат хто кажа: нічога не абяцай, галоўнае, каб атрымалася падтрымаць незалежны часопіс. Таму ўзровень культуры падтрымкі сярод пісьменнікаў высокі.

РР: Ну й яшчэ адно няпростае пытанне – моўнае. Ты лічыш, што тэксты на розных мовах пад адной вокладкай – гэта такая «разынка» «Мінкульта»?

Сяргей Календа: Што тычыцца розных моваў пад адной вокладкай, справа ў тым, што я ад пачатку вельмі хацеў, каб можна было чытаць тых пісьменнікаў, якія на расейскай пішуць, бо гэта быў вялікі адсотак цікавых пісьменнікаў, і я падумаў, што няхай будзе ў часопіса «разынка» ў тым, што ён друкуе беларускіх пісьменнікаў, якія пішуць на розных мовах. Нават на ангельскай мове можна, гішпанскай. Але, зразумела, з пачаткам вайны гэтае пытанне абвастрылася, і тыя пісьменнікі, з якімі я раней працаваў, якія дасылалі мне тэксты па-руску, цяпер пішуць толькі па-беларуску. Катэгарычна. Таму я думаю, што і часопіс мой можа згубіць гэтую білінгву, ці трылінгву.

РР: Ці маеш нейкія планы на наступны нумар?

Сяргей Календа: У мяне былі планы на наступны нумар. Я хацеў выдаць часопіс, прысвечаны Украіне і праблемам вайны, але гэта аказалася такая доўгатэрміновая справа. Я крыху паперапісваўся з некаторымі ўкраінскімі пісьменнікамі, яны сказалі не час зараз складаць такі нумар. Няхай будзе перамога, і там будзе прасцей і без стрэсу камунікаваць беларусам з украінцамі. Так што, я думаю, закончыцца вайна, і тады будзем працаваць над нумарам, прысвечаным Украіне.

Размова ў далучаным файле:

Першая прэзентацыя 6-га нумару часопіса «Мінкульт» адбудзецца 24 сакавіка ў Беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку. Пачатак а 17-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Сяргей Календа: „Мінкульт” пераехаў у Вільню, але застаецца ранейшым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *