Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

У калоніі, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Ігар Лосік, мяняюць кіраўніка

0
У калоніі, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Ігар Лосік, мяняюць кіраўніка

20 сакавіка, стала вядома, што палітвязень Ігар Лосік, які зараз знаходзіцца ў ПК № 1, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Artykuł У калоніі, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Ігар Лосік, мяняюць кіраўніка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У папраўчай калоніі № 1, дзе сядзяць Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль Латушка, мяняюць начальніка.

Парталу «Зеркало» стала вядома, што Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду. Інфармацыю парталу паведамілі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.

Андрэй Пальчык

У прыёмнай начальніка ПК № 1, куды журналісты парталу патэлефанавалі як звычайныя грамадзяне, каб запісацца на прыём да кіраўніцтва, сказалі, што прыём грамадзян зараз праводзіць «выконваючы абавязкі». Пытанне, ці працуе яшчэ Пальчык, пакінулі без адказу.

У панядзелак 20 сакавіка стала вядома, што палітвязень Ігар Лосік, які зараз знаходзіцца ў ПК № 1, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, ён парэзаў сабе рукі і шыю.

Учыніць суіцыд у ШІЗА гэтай установы спрабаваў і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў.  У інтэрв’ю «Зеркалу» ён расказваў, што ўмовы ў камеры аказаліся такімі, што мужчына не вытрымаў і парэзаў вены. Яму наклалі 68 швоў.

Artykuł У калоніі, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і Ігар Лосік, мяняюць кіраўніка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *