Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

У Беластоку адбыўся сход структур партыі БХД

0

На ім выказалі недавер некаторым яе сябрам.

Artykuł У Беластоку адбыўся сход структур партыі БХД pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Беластоку на базе хаба «Новая зямля» адбыўся сход структурных падраздзяленняў партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. У працы сходу ўдзельнічалі прадстаўнікі варшаўскай, беластоцкай ды іншых рэгіянальных падраздзелаў арганізацыі. Адным з важнейшых рашэнняў, якое было прынята на сходзе, – гэта вотум недаверу яе сустаршыням Віталю Рымашэўскаму, Вользе Кавальковай ды адказнаму сакратару Дзянісу Садоўскаму.

Прынятае рашэнне тлумачыць сустаршыня і кіраўнік Офіса БХД у Беластоку Георгій Дзмітрук:

– З 20-га года яны сталі дзейнічаць у рамках іншых палітычных і не палітычных праектах. І таму ў арганізацыі структуры БХД апынуліся ў той сітуацыі, што няма прадстаўніцтва, і больш за тое, прадстаўніцтва блакуе дзейнасць рэгіянальных структураў. Мы вялі з імі перамовы. Але яны адмовіліся гэта прызнаваць. Таму па-сутнасці дзейнасць БХД была блакаваная. І таму, каб разблакаваць гэтую сітуацыю, мы выказалі недавер і жадаем ім поспеху ў той дзейнасці, дзе яны працуюць, робяць гэта. Але гэта не ў рамках нашай арганізацыі.

Таксама на сходзе было абмеркаванае пытанне аб неадкладным вызваленні сябраў партыі з лукашэнкаўскага палону. Сярод якіх лідар і сустаршыня партыі БХД – Павел Севярынец.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Беластоку адбыўся сход структур партыі БХД pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *