Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Лепшы футбаліст Беларусі-2021 Андрэй Салавей пакіне салігорскі „Шахцёр”

0
Лепшы футбаліст Беларусі-2021 Андрэй Салавей пакіне салігорскі „Шахцёр”

Пра гэта паведамляе BySport са спасылкай на каментатара "Беларусь 5" Яўгена Табулу.

Artykuł Лепшы футбаліст Беларусі-2021 Андрэй Салавей пакіне салігорскі „Шахцёр” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.


Беларускі форвард Андрэй Салавей пакіне салігорскі „Шахцёр”.

Фота: football.by

Пра гэта паведамляе BySport са спасылкай на каментатара „Беларусь 5” Яўгена Табулу. Салавей – лепшы футбаліст Беларусі-2021. У мінулым сезоне ён выступаў за „Шахцёр”. У складзе гарнякоў Андрэй правёў 19 матчаў, забіў адзін гол і аддаў дзве галявыя перадачы.

Ложкін пакінуў мінскае „Дынама”

Беларускі нападнік Уладзіслаў Ложкін пакінуў мінскае „Дынама”.
Ураджэнец Магілёва першы прафесійны кантракт падпісаў менавіта з „Дынама” — у 2019-м, па выніках якога стаў лепшым снайперам турніру дублёраў з 22 галамі. У тым жа годзе дэбютаваў за асноўны склад – 26 чэрвеня ў выязным кубкавым супрацьстаянні з мікашэвіцкім „Гранітам” (і адразу запісаў у асабісты актыў асістэнцкі бал). Наогул жа правёў за галоўную каманду „Дынама” 65 афіцыйных паядынкаў, забіў 10 мячоў. Другую палову сезона-2020 Ложкін на правах арэнды выступаў за „Смалявічы”. Мае ў актыве 20 матчаў за маладзёжную зборную Беларусі, у якіх забіў 4 галы, паведамляе прэс-служба „Дынама”. Ложкін, як чакаецца, пяройдзе ў казахстанскі „Туран”.

Сігневіч прапусціў трэці запар матч у другім дывізіёне чэмпіянату Грэцыі

„Апалон Смірніс” абыграў на выездзе „Кіфісіяс” у рамках 15-га тура чэмпіянату Грэцыі ў другім дывізіён — 3:2. Да матчу з лідарам турніру ў складзе гасцей рыхтаваліся 20 футбалістаў. Але сярод іх не апынулася  Мікалая Сігневіча. 31-гадовы беларус не гуляе амаль два месяцы — з 23 студзеня, паведамляе Bysport. Дарэчы, у лютым „Апалон Смірніс” змяніў галоўнага трэнера: Яніс Тацыс саступіў пасаду Алекасу Васніядзісу. СМІ Грэцыі пішуць, што новы рулявы аддае перавагу беларусу іншым легіянерам. У 12 матчах сезона у Сігневіча 1+1 па сістэме „гол+пас”.

„ПСЖ” гатовы летам прапанаваць „Напалі” 180 мільёнаў еўра за Кварацхелію

„ПСЖ” плануе летам пазмагацца за паўабаронцу „Напалі” Хвічу Кварацхелію, сцвярджае Corriere dello Sport. Паводле інфармацыі крыніцы, парыжане гатовы прапанаваць „Напалі” 180 мільёнаў за трансфер футбаліста. 22-гадовы грузінскі паўабаронца выступае за неапалітанцаў з лета мінулага года. У бягучым сезоне ён правёў 30 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 14 мячоў і аддаў 16 выніковых перадач.
Партал Transfermarkt ацэньвае яго кошт у 60 мільёнаў еўра.

Памёр першы галоўны трэнер у гісторыі БГК

Памёр першы галоўны трэнер у гісторыі БГК Уладзімір Саўко. Яму было 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Карэлічы на Гарадзеншчыне, дзе рабіў першыя гандбольныя крокі. Аднак таленавітага брамніка заўважыў Анатоль Мяшкоў і ў 1980-м, пасля заканчэння школы, запрасіў у берасцейскі „Педэнстытут”. Там Саўко вучыўся і гуляў да 1986-га, а потым вярнуўся ў Гародню і заваяваў золата чэмпіянату БССР у складзе „Прагрэсу”. „Але ўсё ж цягнула ў Брэст, да Мяшкова”, — прызнаваўся пазней Уладзімір Пятровіч, які неўзабаве зноў апынуўся ў „Педэнстытуце”.

У 1990-м Саўко стаў адным з першых легіянераў у беларускім гандболе – адправіўся выступаць за АЗС з Бяла-Падляскі. Пазней гуляў у Польшчы за клубы з Пулаў і Радама, а кар’еру завяршыў дастаткова позна – у 39 гадоў. Пры гэтым паралельна пачынаў ужо трэніраваць. І калі ў 2002-м браты Мяшковы ў памяць аб бацьку заснавалі ў Берасці БГК, яго запрасілі ўстаць ля руля новай каманды. Менавіта пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пятровіча было выйграна першае золата клуба ў чэмпіянаце краіны (затым яшчэ два), былі здабыты першыя ачкі ў Кубку ЕГФ і на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў…

Усяго пад кіраўніцтвам Саўко берасцейцы атрымалі 176 вікторый у 214 матчах: 82% перамог – гэта адзін з лепшых паказчыкаў сярод усіх настаўнікаў за два дзесяцігоддзі.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Лепшы футбаліст Беларусі-2021 Андрэй Салавей пакіне салігорскі „Шахцёр” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *