Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Пра нібыта перспектыўную супрацу

0

Абяцанне кіраўніка Калмыкіі падзяліцца з Беларусяй напрацоўкамі ў галіне жывёлагадоўлі выклікае занепакоенасць.

Artykuł Пра нібыта перспектыўную супрацу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Зайшла я на старонку адной дзяржаўнай беларускай агенцыі, а там галоўнай навіной стаіць пра актывізацыю кантактаў Беларусі і Калмыкіі.

Фота: bask.ru

І нават абяцаецца сапраўдны прарыў у будучыні. Ну, добра, што не ў экалогіі яшчэ збіраюцца кантакты актывізоўваць. Бо цяпер у Калмыкіі назіраюцца вельмі сур’ёзныя экалагічныя праблемы. Нават болей, яшчэ гадоў 30 таму рэспубліка была абвешчаная зонай экалагічнай бедства. Экалагічных праблем у Калмыкіі вельмі шмат. Пачынаючы ад пітной вады. Справа ў тым, што падземныя і паверхневыя воды на тэрыторыі рэспублікі амаль усе засоленыя. У выніку асноўная частка насельніцтва атрымлівае няякасную пітную ваду. Доступ да якаснай вады маюць толькі 7% насельніцтва. Ды яшчэ дадайце сюды, што знос водаправоду ў некаторых гарадах Калмыкіі складае 80%.

Акрамя таго, у выніку актыўнай гаспадарчай дзейнасці ў рэспубліцы назіраецца дэградацыя земляў. Калмыкія – адзіная ў Еўропе антрапагенная пустыня. Сітуацыю абцяжарвае наяўнасць вялікай колькасць галоў быдла. У гэтым плане абяцанне кіраўніка Калмыкіі падзяліцца з Беларусяй напрацоўкамі ў галіне жывёлагадоўлі выклікае занепакоенасць. А ўвогуле ўзровень таваразвароту паміж Беларуссю і Калмыкіяй менш, чым у даваенныя гады паміж Гомельшчынай і Украінай. Для параўнання: таваразварот паміж Калмыкіяй і Беларуссю ў 2022 годзе склаў 1,3 млн даляраў. А паміж адной Гомельскай вобласцю і Украінай таваразварот да вайны складаў амаль 1,5 мільярда даляраў. Так што, на дадзены момант перспектыва супрацы з Калмыкіяй калі і бачыцца, то вельмі далёка.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Пра нібыта перспектыўную супрацу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *