«Ігар Лосік адседзеў 1000 дзён без малой дачкі, яго трэба неадкладна вызваліць», — прэзыдэнт RFE/RL
«Я глыбока занепакоены інфармацыяй пра стан здароўя Ігара і жорсткае абыходжаньне зь ім у зьняволеньні. У мяне баліць сэрца за яго бацькоў, якія нават ня могуць наведаць свайго сына», — заявіў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай.