Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Канверт, прысвечаны Слуцку

0
Канверт, прысвечаны Слуцку

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне тыражом 45 тысяч экземпляраў канверт "Слуцк - культурная сталіца Беларусі 2023 года".

Artykuł Канверт, прысвечаны Слуцку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне тыражом 45 тысяч экземпляраў канверт „Слуцк – культурная сталіца Беларусі 2023 года”. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Беларусі.

Канверт праілюстраваны выявамі гістарычных, знакавых для Случчыны аб’ектаў. На першым плане бачым помнік Настассі Слуцкай, якая праславілася як арганізатар абароны Слуцка і Слуцкага краю ад набегаў крымскіх татар напачатку XVI стагоддзя. Помнік, аўтар якога – скульптар Сяргей Аганаў, устаноўлены перад Домам шлюбаў у 2016 годзе. Дарэчы, у самай старажытнай частцы Слуцка, якая ў розныя гістарычныя перыяды называлася Дзядзінец, Град, Капец, Верхні замак, Саборная горка, Бязбожная горка, Вялікая горка.

Яшчэ адна ілюстрацыя на канверце – Кафедральны сабор святога Арханёла Міхаіла, помнік беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVIII стагоддзя. Крыху далей – выява будынка гімназіі № 1 горада Слуцка, найстарэйшай школы Беларусі, якая вядзе сваю гісторыю з 1617 года. Аб’яднаўчым сімвалам гэтых ілюстрацый выступае сучасны герб горада Слуцка.

На марцы адлюстраваны выявы слуцкага пояса і будынка краязнаўчага музея, пабудаванага ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Да пачатку XX стагоддзя ён выкарыстоўваўся як дом дваранскага сходу, а потым стаў гарадскім клубам. З 1952 года тут знаходзіцца краязнаўчы музей.

Канверт і спецыяльны штэмпель для памятнага гашэння, прысвечаныя Слуцку – культурнай сталіцы Беларусі 2023 года, сталі вынікам творчага супрацоўніцтва мастака Таццяны Дольскай і дызайнера Марыны Віткоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Канверт, прысвечаны Слуцку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *