Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Івашка і Сасновіч з перамог стартавалі на турніры ў Маямі

0

У ЗША працягваецца адзін з самых прэстыжных турніраў сусветнага тура ATP і прэм'ер-серыі WTA - адкрыты чэмпіянат Маямі па тэнісе.

Artykuł Івашка і Сасновіч з перамог стартавалі на турніры ў Маямі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У ЗША працягваецца адзін з самых прэстыжных турніраў сусветнага тура ATP і прэм’ер-серыі WTA – адкрыты чэмпіянат Маямі па тэнісе.

Мінулай ноччу выступы ў мужчынскім турніры пачаў беларус Ілля Івашка. У матчы першага круга беларус упэўнена справіўся з прадстаўніком Германіі Даніэлем Альтмаерам – 6:2, 6:1. На стадыі 1/32 фіналу Івашка чакае паядынак супраць чацвёртага нумара сусветнага рэйтынгу нарвежца Каспера Рууда, гульня адбудзецца 24 сакавіка. Напярэдадні свой стартавы матч у жаночым турніры правяла Аляксандра Сасновіч. Суперніцай беларускі па стадыі 1/64 фіналу стала Далма Галфі з Венгрыі, сустрэча скончылася перамогай Сасновіч у дзвюх партыях – 6:3, 7:6. У другім раундзе Аляксандра згуляе з чэшскай спартоўкай Барбарай Крэйчыкавай, матч пройдзе таксама ў пятніцу.

На футбольных арэнах Старога Свету стартуе кваліфікацыя ЧЕ

На футбольных арэнах Старога Свету стартуе адборавы турнір чэмпіянату Еўропы 2024 года. Цэнтральным паядынкам першага гульнявога дня стане сустрэча ў Неапалі паміж фаварытамі кваліфікацыйнай групы С зборнымі Італіі і Англіі. У другім матчы гэтай групы футбалісты Паўночнай Македоніі прымуць у Скоп’е каманду Мальты. Зборная Украіны прапускае першы тур. Зборная Беларусі свой стартавы паядынак у кваліфікацыйнай групе I правядзе 25 сакавіка ў сербскім Нові-Садзе супраць каманды Швейцарыі. У гэты ж дзень ізраільцяне прымуць футбалістаў Косава, а каманда Андоры згуляе на хатняй арэне з румынамі.

Зборная Беларусі – дзесятая ў спісе самых маладых нацыянальных каманд Еўропы

Даследаванне аб сярэднім узросце „нацыяналак” апублікаваў цэнтр CIES Football Observatory. Сярэдні ўзрост зборнай Георгія Кандрацьева складае 26.43 гады. Самая маладая каманда Еўропы – зборная Турцыі (25 гадоў). Самая ўзроставая – каманда Бельгіі (29.4). Самай маладой нацыянальнай камандай у свеце з’яўляецца зборная Багамскіх Астравоў (22.82 года).

На 66-м годзе жыцця памёр рэкардсмен менскага „Дынама” па колькасці закінутых за сезон шайбаў Сяргей Агулін

На 66-м годзе жыцця памёр вядомы ў мінулым нападаючы менскага „Дынама” Сяргей Агулін. Ён – рэкардсмен сталічнай беларускай каманды па колькасці шайб, закінутых за сезон. Сяргей Агулін. выхаванец электрастальскага хакея. Нападнік. Гуляў у камандах „Крышталь” (Электрасталь), „Дынама” (Менск), „Тарпеда” (Менск), „Тарпеда” (Тальяці), „Прагрэс”-ШВСМ (Гародня), „Кракоўя” (Кракаў, Польшча), ГКС (Тыхі, Польшча). Рэкардсмен менскага „Дынама” па колькасці шайб, закінутых за сезон — 46. У чэмпіянатах СССР у менскім „Дынама” правёў сем сезонаў і закінуў 188 шайбаў. Працаваў трэнерам у ДЮСШ „Крышталь” (Электрасталь).

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Івашка і Сасновіч з перамог стартавалі на турніры ў Маямі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *