Дзень Волі ў Вільні
Больш за 100 беларусаў на могілках Росы наведалі магілы братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцу, дзе пахаваныя беларускія паўстанцы 1863-1864 гадоў разам з Кастусём Каліноўскім.
Artykuł Дзень Волі ў Вільні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Святкаванне Дня Волі ў Вільні пачалося з цырымоніі ўзняцця нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга Беларусі ля будынка літоўскага Сейма.
Пасля больш за 100 беларусаў рушылі на могілкі Росы, дзе наведалі магілы братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцу, дзе пахаваныя беларускія паўстанцы 1863-1864 гадоў разам з Кастусём Каліноўскім.
На могілках Росы з вітальным словам выступіла і распавяла пра гісторыю Дня Волі і жыцця саміх братоў Луцкевічаў Валерыя Чарнаморцава:
-Дзень Волі – гэта дзень нашай незалежнасці. Беларусы ўвесь час яго адзначалі. І ў ГУЛАГу і дзе заўгодна.
Таксама іншыя беларусы Літвы выказаліся, чаму яны адзначаюць гэтае свята:
Далей адбыўся аўтапрабег з больш як 30 легкавых аўтамабіляў з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Росы да Лукішскай плошчы, на якой прайшоў мітынг.
Пасля яго ўсе ахвотныя паехалі ў Коўна на адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму на Пятрашунскіх могілках. А частка беларусаў засталася далей святкаваць у сталіцы Літвы Дзень Волі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дзень Волі ў Вільні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.