Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук выступілі на Другім саміце за дэмакратыю

0
Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук выступілі на Другім саміце за дэмакратыю

Наталля Пінчук заявіла, што рэжым Лукашэнкі адпраўляе ў турмы ўсіх нязгодных, а наступствам можа стаць страта Беларуссю незалежнасці; што працягваецца пераслед беларусаў за падтрымку Украіны, антываенную пазіцыю, абарону беларускай культуры, тоеснасці, мовы.

Artykuł Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук выступілі на Другім саміце за дэмакратыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Вашынгтоне пачаўся двухдзённы Другі саміт за дэмакратыю. Ён праходзіць з удзелам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

На міжнародным форуме выказаліся прадстаўніцы Беларусі — апазіцыйная палітык Святлана Ціханоўская і жонка нобелеўскага лаўрэата і праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якія выступілі па чарзе ў онлайн-фармаце.

Наталля Пінчук заявіла, што рэжым Лукашэнкі адпраўляе ў турмы ўсіх нязгодных, а наступствам можа стаць страта Беларуссю незалежнасці; што працягваецца пераслед беларусаў за падтрымку Украіны, антываенную пазіцыю, абарону беларускай культуры, тоеснасці, мовы.

Святлана Ціханоўская сказала, што «барацьба за незалежнасць ад імперскай Расеі — гэта таксама барацьба за свабоду і правы чалавека».

Ціханоўская адзначыла, што «беларусы ўжо зрабілі свой выбар — выбар свабоднай еўрапейскай дэмакратычнай і стабільнай будучыні». Яна заклікала міжнародную супольнасць дапамагчы беларусам абараніць свой выбар і вярнуць краіну.

Artykuł Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук выступілі на Другім саміце за дэмакратыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *