Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

У Беластоку адбудзецца монаспектакль „Маскі”

0
У Беластоку адбудзецца монаспектакль „Маскі”

Прэзентацыя монаспектакля "Маскі" адбудзецца ў пятніцу 31 сакавіка, у беларускім хабе "Новая Зямля".

Artykuł У Беластоку адбудзецца монаспектакль „Маскі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У рамках адзначэння 105-й гадавіны абвяшчэння БНР, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя монаспектакля „Маскі”.

Па словах рэжысёра фрык-тэатра „Ex Tempore”, монадрама, якая будзе прадстаўленая гледачам, прысвечаная адразу двум пытанням, якія актуальныя для беларусаў:

Гэта інстынкт самазахавання сучаснага беларуса – маскі, якія мы носім. Праблема страху сучаснага беларуса – гэта апынуцца без псіхалагічнай ці рэальнай маскі ў нейкай грамадскай прасторы. Другі момант – гэта станаўленне нашай нацыянальнай самасвядомасці на прыкладзе аднаго чалавека, як станавілася яго самасвядомасць.

Прэзентацыя монаспектакля „Маскі” адбудзецца ў пятніцу 31 сакавіка, у беларускім хабе „Новая Зямля”. Пачатак а 19-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Беластоку адбудзецца монаспектакль „Маскі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *