Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Па тры месяцы за кратамі Петручэня, Дарковіч, Пугач

0

Па тры месяцы за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Павел Петручэня, Максім Дарковіч і Анатоль Пугач. Усе яны праходзяць па крымінальных артыкулах.

Artykuł Па тры месяцы за кратамі Петручэня, Дарковіч, Пугач pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Па тры месяцы за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Павел Петручэня, Максім Дарковіч і Анатоль Пугач. Усе яны праходзяць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.

Палітвязень Павал Петручэня абвінавачваецца па артыкулу 130 Крымінальнага кодэкса або Распальванне варожасці ці варажнечы. Спрабуюць даказаць яго датычнасць да перадачы дадзеных у „Чорную кнігу Беларусі”.  Суда яшчэ не было. Утрымліваецца ў СІЗА №1.

Палітвязня Максіма Дарковіча абвінавачваюць па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Зтрыманы на працы ў снежні 2022 года па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі ў каментарах у інтэрнэце. Месца зняволення — СІЗА №7 у Берасці.

І палітвязню Антону Пугачу таксама прад’яўленыя абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прысуджаны 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Затрыманы, калі ён прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследаванне: у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Па тры месяцы за кратамі Петручэня, Дарковіч, Пугач pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *