Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук

0
Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук

Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Artykuł Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Праз нейкі час яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за „злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.

Падтрымаць Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук.

вясна

Artykuł Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *