Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Жыхара Кобрына Міхаіла Кухарчуку асудзілі за пратэстныя інтэрнэт-каментары

0
Жыхара Кобрына Міхаіла Кухарчуку асудзілі за пратэстныя інтэрнэт-каментары

Справа палітвязня была разгледжана 24 сакавіка 2023 года ў будынку кобрынскага РАУС. Суддзя Ала Багнат прызнала Міхаіла Кухарчука вінаватым. Прысуд - адзін год пазбаўлення волі ў калоніі.

Artykuł Жыхара Кобрына Міхаіла Кухарчуку асудзілі за пратэстныя інтэрнэт-каментары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Два месяцы – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Міхаіл Кухарчук. Яму прад’яўленыя абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Жыхар Кобрына Міхаіл Кухарчук быў затрыманы за каментар, які ён пакінуў не пазней за 24 студзеня 2023 года. Яго абвінавацілі па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і змясцілі пад хатні арышт да суда.

Сілавікі апублікавалі відэа, дзе палітвязня вінавацяць у напісанні 860 пратэстных інтэрнэт-каментароў. На відэа былі прыведзены прыклады паведамленняў, у тым ліку каментар у Telegram, пакінуты ў лютым 2022 года пад навіной аб тым, што Лукашэнка прызнаў запускі ракет з беларускай тэрыторыі.

Справа палітвязня была разгледжана 24 сакавіка 2023 года ў будынку кобрынскага РАУС. Суддзя Ала Багнат прызнала Міхаіла Кухарчука вінаватым. Прысуд – адзін год пазбаўлення волі ў калоніі. Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну ўзялі пад варту.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Жыхара Кобрына Міхаіла Кухарчуку асудзілі за пратэстныя інтэрнэт-каментары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *