Прамыя трансляцыі
![](http://3belarus.by/sites/default/files/pictures/news/dizayn_bez_nazvaniya.png)
18 сакавіка тэлеканал «Беларусь 3» пакажа прамыя трансляцыі фіналаў адборачных тураў удзельнікаў XXI Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Віцебск-2023» і XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2023».
Пачатак прамой трансляцыі са Слуцка ў 12:00. Распачнуць творчае спаборніцтва дзеці. У 17:00 за права прадставіць Беларусь на галоўнай сцэне Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску – 2023» будуць змагацца дарослыя.
У заключны тур нацыянальнага адбору выйшлі 20 выканаўцаў – 10 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і столькі ж маладых вакалістаў ва ўзросце ад 18 да 31 года.