Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Февраль
2024
1 2
3
4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23
24
25 26 27 28 29

Новости за 05.02.2024

"Шахцёр-2" і "Мінчанка-2" атрымалі па тры перамогі на этапах Маладзёжнай лігі Расіі па валейболе

БелТА (Навіны Беларусі) 

Удзел у Маладзёжнай лізе Расіі прымаюць дубліруючыя склады каманд - удзельніц чэмпіянатаў Расіі па валейболе, дзе Беларусь прадстаўляюць "Шахцёр" (мужчынская Суперліга) і "Мінчанка" (жаночая).

Больш за 820 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў сабралі ў Беларусі за мінулы год 

БелТА (Навіны Беларусі) 

За студзень - снежань 2023 года ў Беларусі нарыхтавана 822, 9 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў: адходаў паперы і кардону, шкла, пластмас, электрычнага і электроннага абсталявання, а таксама зношаных шын і адпрацаваных масел.

Маніторынг выбараў прэзідэнта Азербайджана праводзяць 169 наглядальнікаў ад СНД

БелТА (Навіны Беларусі) 

5 лютага ў Баку прайшла сустрэча кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД на пазачарговых выбарах прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі, генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Азербайджана Мазахірам Панахавым.

ДАІ Мінска ва ўмовах моцнага снегападу рэкамендуе адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце

БелТА (Навіны Беларусі) 

Каб не перашкаджаць своечасоваму прыбіранню вуліц, ДАІ просіць аўтамабілістаў не паркавацца ўздоўж дарог і не перашкаджаць руху снегаўборачнай тэхнікі.

Пяцёра дзяцей шпіталізаваны пасля ДТЗ з удзелам аўтобусаў у Мінску 

БелТА (Навіны Беларусі) 

У ДТЗ пацярпелі дзевяць пасажыраў двух аўтобусаў, у тым ліку пяцёра дзяцей. Яны шпіталізаваны ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, сталічную бальніцу нумар 10 і Мінскую абласную бальніцу.

Моцны вецер і снег чакаюцца ў Беларусі 6 лютага

БелТА (Навіны Беларусі) 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 5 градусаў марозу, а ўдзень - мінус 2 - плюс 4 градусы. Па паўднёвым захадзе ноччу тэмпература паднімецца да 1-3 градусаў, а днём - да 5-9 градусаў цяпла.



Крымінальную справу ўзбудзілі пасля крушэння верталёта Мі-8 у Карэліі 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Для расследавання здарэння створаны аператыўны штаб і камісія. Да работ прыцягнута больш за 140 чалавек і 33 адзінкі тэхнікі, уключаючы вадалазаў цэнтра выратавальных аперацый "Лідар" МНС РФ з допускам апускання да 60 м.

ШАС і БРІКС: Беларусі ёсць, што пакласці ў агульную "скарбонку"

БелТА (Навіны Беларусі) 

Базавым прыярытэтам скарэкціраванай знешняй палітыкі Беларусі з'яўляецца ўступленне ў ШАС і БРІКС, стваральная роля якіх у справе фарміравання гарманічных і справядлівых міжнародных адносін кратна ўзрастае, што публічна прызнаецца не толькі прыхільнікамі, але і апанентамі.

За тыдзень магчымасцю бязвізавага ўезду ў Беларусь скарысталіся больш за 5 тыс. жыхароў ЕС

БелТА (Навіны Беларусі) 

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 821 390 іншаземцаў: 506 814 грамадзян Літвы, 188 924 грамадзяніны і 57 109 неграмадзян Латвіі, а таксама 68 543 грамадзяніны Польшчы.

ДПК: чэргі фур на ўезд у ЕС захоўваюцца перад літоўскімі пагранпераходамі

БелТА (Навіны Беларусі) 

За выхадныя ў Літву прайшло ў сярэднім 30 працэнтаў фур ад нормы. Менш за ўсё грузавога транспарту аформілі супрацоўнікі літоўскага пагранічнага пераходу "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") – 17 працэнтаў велікагрузаў ад нормы.

Беларуская сінхраністка Хандошка выйшла ў фінал адвольнай праграмы на ЧС у Досе

БелТА (Навіны Беларусі) 

У трэці дзень турніру прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы сярод сінхраністак у адвольнай праграме ў дысцыпліне "сола". Удзел у адборы прыняла 31 дзяўчына, у вырашальны этап прайшла мацнейшая дружына.

Музей гісторыі ВАВ аб'явіў конкурс малюнка да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ад 10 да 16 гадоў, якія пражываюць у Мінску. Для гэтага неабходна зарэгістравацца і адправіць фатаграфію конкурснай работы да 13 лютага праз анлайн-форму.

Мінэканомікі: у мінулым годзе мы паставілі высокую планку росту інвестыцый, гэта было правільнае рашэнне

БелТА (Навіны Беларусі) 

У мінулым годзе мы паставілі высокую планку росту інвестыцый, і гэта было правільнае рашэнне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар.

Колькі плануецца атрымаць прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2024 годзе, расказалі ў Мінсельгасхарчы

БелТА (Навіны Беларусі) 

У сельскагаспадарчых арганізацыях у 2024 годзе запланавана атрымаць 8,6 млн т малака, 673 тыс. т мяса буйной рагатай жывёлы, 452 тыс. т свініны, 693 тыс. т мяса птушкі, а таксама 3 млн штук яек.

"Беллегпрам": прадпрыемствы адкрываюць монабрэндавыя магазіны ў Расіі і развіваюць фірменны гандаль

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларускія прадпрыемствы кропкава адкрываюць монабрэндавыя магазіны ў Расіі і плануюць у гэтым годзе развіваць фірменны гандаль. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.

У КДБ Беларусі адзначылі ўстаноўленыя шырокія кантакты з краінамі Захаду ў сферы барацьбы з тэрарызмам

БелТА (Навіны Беларусі) 

КДБ Беларусі ўстанавіў шырокія кантакты з краінамі Захаду ў сферы барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, заявіў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у эфіры тэлеканала АНТ.

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Сербіі Вучычу

БелТА (Навіны Беларусі) 

Абмеркаваны перспектывы актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, актуальныя аспекты беларуска-сербскага ўзаемадзеяння з акцэнтам на магчымасці пашырэння эканамічных сувязей, у тым ліку з улікам існуючых у абедзвюх краінах праграм развіцця.

У Зімбабвэ чакаюць пастаўку 4 тыс. адзінак сельгастэхнікі беларускай вытворчасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

За апошнія тры гады Зімбабвэ атрымала з Беларусі не менш за 2 тыс. высокатэхналагічных трактароў, 80 камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, прызначанай для мадэрнізацыі аграрнай галіны і павышэння прадукцыйнасці.

"Беллегпрам" шые для Лукашэнкі касцюм з айчыннай шарсцяной тканіны

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Я думаю, што да 10 лютага ён будзе гатовы. Мы вельмі, вядома, хвалюемся, каб ён падышоў. Таму што гэта ўсё ж касцюмная група. Шыем. Я думаю, усё атрымаецца", - сказала Таццяна Лугіна, адказваючы на пытанне, калі будзе готаў касцюм для Прэзідэнта.

Крутой растлумачыў, над чым будуць працаваць Беларусь і Расія ў 2024 годзе

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў аб асноўных тэмах Саюзнай дзяржавы і аб тым, над чым будуць працаваць Беларусь і Расія ў 2024 годзе.

Мінадукацыі расказала аб рабоце з Мінабароны па патрыятычным выхаванні моладзі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сумесна з сілавымі ведамствамі прадаўжаецца работа па ўключэнні навучэнскай моладзі ў ваенна-патрыятычныя клубы. На 1 студзеня ў краіне 54 клубы, у іх больш за 3 тыс. выхаванцаў.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *