Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Март
2024
1
2
3
4 5 6 7 8
9
10
11 12 13 14 15
16
17
18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
30
31

Новости за 06.03.2024

Валейбалісты "Шахцёра" прайгралі "Факелу" ў матчы расійскай Суперлігі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Раней нашы валейбалісты ўпершыню за ўвесь час выступленняў у Суперлізе гарантавалі сабе пераход у кваліфікацыйны раўнд плэй-оф турніру. Да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату "гарнякам" засталося правесці два паядынкі.

Галоўную сцэну "Славянскага базару ў Віцебску" ўпершыню могуць упрыгожыць дзеці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Арганізатары васільковага фестывалю аб'явілі конкурс дзіцячых малюнкаў "Віцебск. Лета. Фестываль", да ўдзелу ў якім дапускаюцца мастакі з любой краіны ва ўзросце да 14 гадоў.

Шыла: зарплаты ўрачоў у 2023 годзе склалі 154,4 працэнта да сярэдняй па краіне

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сярэднямесячная заработная плата работнікаў аховы здароўя за 2023 год склала Br1648,4, у тым ліку ўрачоў - Br2936, спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй - Br1583. Рост намінальнай заработнай платы ў адносінах да папярэдняга года склаў 19,6 працэнта, у тым ліку ва ўрачоў - 27,3 працэнта.

Шыла: у прафсаюзе медыкаў за год створана 48 пярвічак

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У цэлым вынікам работы ў 2023 годзе стала стварэнне 48 пярвічных прафсаюзных арганізацый, даведзены Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі план выкананы на 106 працэнтаў", - сказаў Вячаслаў Шыла.



Больш за 2 тыс. работ прыслалі на конкурс малюнка "Выбары вачамі дзяцей"

БелТА (Навіны Беларусі) 

На працягу трох месяцаў у Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі паступалі малюнкі ад дзяцей і моладзі, выкананыя ў розных відах выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, змешаная тэхніка, калаж) на тэму выбараў. У конкурсе прынялі ўдзел 2070 работ.

Жаночая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі, пройдзе ў красавіку

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.

Галоўчанка на пасяджэнні калегіі МЗС: экспарт павінен быць у прыярытэце

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Нам удалося адаптаваць эканоміку да работы ва ўмовах незаконных і жорсткіх абмежаванняў, перафарматаваўшы работу на экспартным напрамку. Па выніках 2023 года аб'ёмы паставак у дружалюбныя краіны перасягнулі страты экспарту на заходніх, украінскім і іншых рынках на $1,8 млрд", - сказаў Раман Галоўчанка.

Пяскоў: Расія прыменіць ядзерную зброю, толькі калі нешта будзе пагражаць яе існаванню

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Калі нешта будзе пагражаць існаванню нашай краіны, вось тады - ядзерная зброя. Акрамя таго, ніяк немагчыма гаварыць аб гэтым безадказна", - сказаў ён. Паводле яго слоў, Расія прытрымліваецца сваёй дактрыны адносна ядзернай зброі, дзе яна трактуецца, як "развітальная зброя".

Кубракоў на Сусветным паліцэйскім саміце ў Дубаі знаёміцца з работай эмірацкіх праваахоўнікаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прадстаўнікі беларускага міліцэйскага ведамства ў рамках візіту дэлегацыі МУС Беларусі ў ААЭ, дзе праходзіць Сусветны паліцэйскі саміт, знаёмяцца са спецыфікай работы эмірацкіх калег.

Наглядальнікі ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД вядуць маніторынг выбараў Прэзідэнта РФ

БелТА (Навіны Беларусі) 

У складзе маніторынгавай групы - прадстаўнікі 22 краін: дэпутаты і сенатары краін Садружнасці, эксперты Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі з Малдовы, Туркменістана, Лаоса, Егіпта, В'етнама, Кітая, Ірана, Камеруна, Кот д'Івуара, Палесціны, Сірыі, Судана, Турцыі, Харватыі і Вялікабрытаніі.

Міжнародны эканамічны форум дзяржаў СНД адбудзецца 28-29 сакавіка ў Маскве  

БелТА (Навіны Беларусі) 

У рамках форуму будзе дзейнічаць 21 секцыя, плануецца ўдзел больш як 2 тыс. чалавек, якія абмяркуюць актуальныя тэмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у лагістыцы, мытні, будаўніцтве, прамысловай кааперацыі, міграцыйнай палітыцы, медыцыне, турызме, устойлівым развіцці і іншых напрамках.

Старасвецкі: у 2023 годзе гомельскія спартсмены заваявалі на міжнародных стартах 24 медалі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як падкрэсліў Павел Старасвецкі, спартыўная галіна паспяхова адаптавалася да цяперашніх рэалій. "Гомельскія спартсмены, нягледзячы на адмену, частковы нядопуск да спаборніцтваў, прынялі ўдзел у шэрагу міжнародных стартаў, заваяваўшы медалі рознай вартасці", - адзначыў ён.

"Неабходна эфектыўна задзейнічаць усе плошчы". Качанава пра развіццё тэрыторыі "Мотавела"

БелТА (Навіны Беларусі) 

На кантролі Савета Рэспублікі і Мінгарвыканкама знаходзяцца пытанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі "МотаВелаЗавода". Сёння спікер зрабіла аб'езд тэрыторыі прамысловай пляцоўкі, наведала вытворчасці ТАА "ЕўраБуд-Стандарт", ТАА "МотаВелаЗавод".

Кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы правялі байцы 557-й інжынернай брыгады

БелТА (Навіны Беларусі) 

Так, асабовы склад абсталяваў паромныя пераправы і ажыццявіў пераправу тэхнікі на процілеглы бераг ракі Нёман. Таксама ваеннаслужачыя адпрацавалі вучэбныя пытанні па разведцы воднай перашкоды, зрабілі марш па перасечанай мясцовасці і арганізоўвалі сувязь.

Сукала падзяліўся планамі па абнаўленні і мадэрнізацыі будынкаў судоў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Валянцін Сукала нагадаў, што за 10 гадоў з моманту аб'яднання ў адзіную сістэму эканамічных і агульных судоў пабудавана 14 новых будынкаў, уключаючы Палац правасуддзя ў Мінску.

Мінпрацы: у Беларусі ўзровень адукаванасці жанчын вышэйшы за ўзровень адукаванасці мужчын  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Амаль 85 працэнтаў жанчын працаздольнага ўзросту заняты ў эканоміцы, рэалізуюцца яны, як правіла, у традыцыйных жаночых сферах - гэта адукацыя і аховы здароўя. Эканамічны статус жанчыны ўзрастае з году ў год, і гэта зразумела, таму што ў нас 40 працэнтаў жанчын маюць вышэйшую адукацыю, амаль 30 працэнтаў - сярэднюю спецыяльную.

Міністры прамысловасці Беларусі і Узбекістана абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

У ходзе перагавораў абмеркаваны пытанні рэалізацыі пагадненняў, дасягнутых у ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан, а таксама другога форуму рэгіёнаў дзвюх краін.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *