Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Март
2024
1
2
3
4 5 6 7 8
9
10
11 12 13 14 15
16
17
18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
30
31

Новости за 23.03.2024

Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў пасольстве Расіі ў Мінску 25-26 сакавіка 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"На жаль, пакінуць запіс у ёй змогуць не ўсе грамадзяне. Гэта абумоўлена і спецыфікай работы загранустаноў, і мяркуючы па той незлічонай колькасці неабыякавых людзей, якія прыходзяць да пасольства, каб пакінуць кветкі і выказаць словы спачування, не хопіць ніякай кнігі", - удакладніў прэс-сакратар.

Сергяенка: парламентарыі Беларусі выказваюць салідарнасць з расійскім народам 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Мы рашуча асуджаем гэты бесчалавечны тэрарыстычны акт, ахвярамі якога сталі мірныя грамадзяне, сярод якіх ёсць дзеці. Парламентарыі Рэспублікі Беларусь у гэты цяжкі час выказваюць салідарнасць з народам і кіраўніцтвам дружалюбнай Расіі, смуткуюць аб загінулых, спачуваюць іх родным і блізкім і жадаюць хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў пасланні.

Кіраўнік "Раскосмасу": экіпаж "Саюз МС-25" ужо на арбіце і адчувае сябе нармальна

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Не было ніякіх сумненняў, што сёння ракета (ракета-носьбіт карабля "Саюз МС-25". - Заўвага БЕЛТА) у адпаведнасці з планам і ўстаноўленым часам дасягне арбіты", - сказаў Юрый Барысаў.

Карабель "Саюз МС-25" з касманаўтам з Беларусі выйшаў на разліковую арбіту

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Касмічны карабель "Саюз МС-25" выйшаў на каляземную арбіту", - аб'явіў каментатар ЦКП. Прысутныя на запуску ў цэнтры спецыялісты "Раскосмасу", а таксама родныя і блізкія касманаўтаў сустрэлі гэта паведамленне апладысментамі.

На Байкануры адбыўся запуск карабля "Саюз МС-25" з беларускай Марынай Васілеўскай на борце

БелТА (Навіны Беларусі) 

На Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання ў складзе касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.

Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе"

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Яшчэ па адным грамадзяніне: у адпаведнасці са званком, які паступіў на нашу гарачую лінію ў пасольства, праводзяцца неабходныя мерапрыемствы. Па ім на сённяшні момант няма сувязі, але спадзяёмся, што з ім усё ў парадку", - паведаміў пасол.



Што вядома аб трагедыі ў "Крокус Сіці Холе"

БелТА (Навіны Беларусі) 

ФСБ паведаміла, што 11 чалавек былі затрыманы, сярод іх чацвёра тэрарыстаў, якія маюць дачыненне да тэракта ў "Крокус Сіці Холе". Аб гэтым далажылі Уладзіміру Пуціну.

Мінскі метрапалітэн прыняў павышаныя меры бяспекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"З 21.00 пятніцы арганізавана ўзмацненне дзяжурных змен і рэзервовых груп службы бяспекі метрапалітэна, патруляванне і агляд электрапаяздоў", - расказалі ў метрапалітэне.

"Для мяне гэта будзе вялікі вопыт". Васілеўская аб двухсутачнай схеме збліжэння з МКС

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Так, у нас двухсутачная схема. Але, шчыра кажучы, усё, што ні робіцца, - да лепшага. Я ўжо ў гэтым пераканалася. І для мяне гэта будзе вялікі вопыт. Мы правядзём двое сутак у караблі, і ў нас будзе больш часу адаптавацца да бязважкасці, больш часу паглядзець на нашу цудоўную Зямлю. Калі мы прыляцім на станцыю, я ўпэўнена, што мы будзем адчуваць сябе добра", - сказала Марына Васілеўская.

Лукашэнка і Пуцін у тэлефоннай размове пацвердзілі гатоўнасць да далейшага актыўнага ўзаемадзеяння па рэагаванні на пагрозы тэрарызму

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз асабіста выказаў расійскаму калегу глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам, што адбыўся ў Падмаскоўі.

Крутой: беларускія спецслужбы дапамагалі Расіі выканаць задачу не даць уцячы тэрарыстам праз граніцу

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Актыўнае ўзаемадзеянне з учарашняга дня ажыццяўляецца па лініі спецыяльных службаў. Кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі знаходзіцца на прамой сувязі са сваім калегам. І фактычна асноўнай задачай мінулай ночы было не даць уцячы тэрарыстам праз нашу агульную граніцу. Такая задача выканана. Былі ўведзены максімальныя меры бяспекі", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Беларусы смуткуюць разам з расіянамі. Што адбываецца ля пасольства ў Мінску на наступны дзень пасля тэракта ў Падмаскоўі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста шчырыя спачуванні расійскаму лідару, родным і блізкім загінулых выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён рашуча асудзіў зверскае забойства ні ў чым не вінаватых людзей, якому не можа быць ніякага апраўдання.

Крутой: адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе"

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пасол запэўніў, што пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі з тэрарыстычнай атакай у падмаскоўным "Крокус Сіці Холе" прадаўжае работу ў кругласутачным рэжыме. "Наша консульская служба, афіцыйныя прадстаўнікі праваахоўных органаў знаходзяцца на прамой сувязі са сваімі расійскімі калегамі", - сказаў ён.

Паводле апошняй інфармацыі, у тэракце ў "Крокус Сіці Холе" загінулі 93 чалавекі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Зламыснікі выкарыстоўвалі лёгкую на загаранне вадкасць для падпалу памяшканняў залы. У час расследаванняў было выяўлена, што тэрарысты прымянялі аўтаматычную зброю пры нападзенні.

Беларусь выказвае спачуванні ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік ад імя ведамства і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні брацкаму народу Расіі ў сувязі з тым, што здарылася ў канцэртнай зале "Крокус Сіці Хол".

Больш за 60 чалавек загінулі і 99 пацярпелі пры тэракце ў "Крокус Сіці Холе" ў Падмаскоўі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Людзі эвакуіраваны з месца надзвычайнага здарэння, машыны хуткай дапамогі развезлі раненых па 12 установах аховы здароўя. Асноўную работу па экстраннай дапамозе медыкі завяршылі, цяпер яны заняты стабілізацыяй стану пацыентаў.

Пасольства Беларусі ў РФ паведаміла нумар тэлефона для экстраннай сувязі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі заклікае беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці, захоўваць спакой, давяраць афіцыйным крыніцам інфармацыі і выконваць патрабаванні праваахоўных органаў", - заявілі ў дыпмісіі.

МУС: у Беларусі прыняты дадатковыя меры па ажыццяўленні грамадскай бяспекі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі ў месцах масавага збору грамадзян. Вызначаны аб'екты, якія патрабуюць павышанай увагі. Павялічана шчыльнасць нарадаў, якія для забеспячэння эфектыўнасці ўзмоцнены байцамі АМАП. Супрацоўнікі дадаткова ўзброены аўтаматычнай зброяй", - расказалі у МУС.

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі кантактаў з Пакістанам

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты гістарычны дзень стаў вызначальным для пакістанскай нацыі на шляху да незалежнасці і сёння Пакістан - моцная, працвітаючая дзяржава, якая дынамічна развіваецца, з упэўненасцю гледзячы ў будучыню.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *