Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Апрель
2024
1 2 3 4 5 6
7
8 9 10 11 12
13
14 15 16 17 18 19 20
21
22 23 24 25 26 27
28
29 30

Новости за 11.04.2024

Лукашэнка аб сітуацыі на заходніх граніцах: больш за ўсё хвалюе палітыка польскага кіраўніцтва 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Цяжкая сітуацыя. Мяне здзіўляе наогул. Больш за ўсё мяне хвалюе палітыка польскага кіраўніцтва. Навошта ім гэта канфрантацыя? І літоўцы, латышы… Па-першае, дзясяткамі выкідваюць трупы праз граніцу. Ідзе нейкая колькасць туды мігрантаў - яны іх выкідваюць. Агароджу пабудавалі - за агароджу выкідваюць да нас на граніцу. Цяпер снег растаў - паказаліся трупы, валяюцца непасрэдна на граніцы", - расказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь і Расія пераадолелі санкцыйны націск  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт расказаў, што з расійскім калегам у Крамлі абмеркаваў некаторыя пытанні эканамічнага характару. "Вы мяне падтрымалі ў тым, што 15-га чысла прэм'еры сустрэнуцца і паглядзяць на эканамічныя пытанні, якія трэба вырашыць. Гэта для нас вельмі важна", - сказаў ён.

Лукашэнка: сёння ёсць усё для перагавораў аб міры ва Украіне

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Маскве. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як пачыналіся мірныя перагаворы: тры раўнды прайшлі ў Беларусі, а чацвёрты - у Стамбуле.

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку ў пастаўках праз расійскія парты 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Дзякуй вам за падтрымку па партовай гаспадарцы. Мы працуем. Глядзім на іншыя парты. Дапамагаюць расіяне – партавікі - нам адгружаць прадукцыю. Словам, няма такога, што валяецца тавар на беразе акіяна або мора і мы не можам вывезці, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - У Санкт-Пецярбургу, Мурманску працуем, на Далёкім Усходзе".

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы пракаменціравалі "планы захапіць Еўропу"

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Крычаць, што Лукашэнка з Пуціным заўтра Еўропу захопяць. Ніколі не абмяркоўвалі такіх планаў, што мы некага хочам захапіць. Сваіх праблем хапае", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: без удзелу Расіі ў перагаворах па Украіне ніякага мірнага працэсу быць не можа

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час апошніх сустрэч бакі заўсёды абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне, у тым ліку магчымасць мірнага ўрэгулявання канфлікту.

Беларускія медыкі вывучаць у Кітаі вопыт прымянення клетачных тэхналогій у анкалогіі і гематалогіі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Мы дамовіліся з кітайскімі калегамі, што яны на бязвыплатнай аснове возьмуць нашых спецыялістаў на падрыхтоўку па клетачных тэхналогіях у клінічнай практыцы, не навуцы", - сказаў Анатоль Ус.



Лукашэнка: Беларусі не патрэбна санітарная зона на граніцы з Украінай

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнта папрасілі выказацца наконт заявы яго расійскага калегі аб тым, што Расіі можа спатрэбіцца санітарная зона на ўкраінскім напрамку, каб забяспечыць бяспеку прыгранічных раёнаў РФ. "А вам такая патрэбна?" - прагучала пытанне.

Лукашэнка прыбыў у Крэмль на сустрэчу з Пуціным

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сустрэча пройдзе ў фармаце сам-насам. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні.

Пасяджэнне Савета міністраў абароны краін СНД пройдзе ў Мінску 3 ліпеня

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння савета абмяркоўваліся сёння ў час сустрэчы міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна з сакратаром Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў генерал-маёрам Юрыем Дашкіным.

Алейнік: паміж Беларуссю і Казахстанам падтрымліваецца актыўны шматузроўневы даверны дыялог

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 11 красавіка сустрэўся з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Казахстана Муратам Нуртлеу, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Гандаль, прамкааперацыя і харчовая бяспека. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Узбекістана абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністры прадметна разгледзелі практычныя меры і крокі па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе нядаўніх перагавораў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

У Мінэканомікі расказалі, як дзяржпраграмы садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця людзей

БелТА (Навіны Беларусі) 

Намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у ходзе пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах расказала, як дзяржпраграмы садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця людзей.

БЕЛАЗ прэзентаваў навінкі тэхнікі: газавы і электрычны самазвалы

БелТА (Навіны Беларусі) 

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - адзін з буйнейшых сусветных вытворцаў кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.

Мінпрацы расказала аб мерах падтрымкі былых вязняў фашысцкіх лагераў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Цяпер у Беларусі пражыве 6,6 тыс. былых вязняў фашызму, якім аказваецца падтрымка дзяржавы. "Штогод работнікі мясцовых органаў улады наведваюць былых вязняў фашызму, абследуюць умовы іх жыцця і пры неабходнасці аказваюць дапамогу ў сацыяльна-бытавым абслугоўванні, навядзенні парадку дома і ў двары", - адзначылі ў Мінпрацы.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *