Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Апрель
2024
1 2 3 4 5 6
7
8 9 10 11 12
13
14 15 16 17 18 19 20
21
22 23 24 25 26 27
28
29 30

Новости за 15.04.2024

Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі новага сумеснага з Расіяй касмічнага праекта

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2024-2028 гадах сумеснага беларуска-расійскага праекта па развіцці Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Указам вызначаны ўдзельнікі праекта ад Рэспублікі Беларусь і ўмовы іх дзейнасці.

Сітуацыю на спажывецкім рынку абмеркавалі на нарадзе ў МАРГ

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пад кіраўніцтвам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава адбылася рабочая нарада ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі з удзелам прадстаўнікоў верхняй і ніжняй палат парламента, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Белкаапсаюза, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, тэрытарыяльных упраўленняў МАРГ.

Лукашэнка падпісаў указ аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян

БелТА (Навіны Беларусі) 

Указам прадугледжана ўключэнне перыядаў ваеннай службы на тэрыторыях Латвійскай і Эстонскай ССР, якія раней уваходзілі ў склад СССР, у стаж работы пры назначэнні пенсіі ў Беларусі. Гэта дазволіць павялічыць памеры пенсій прыкладна для 180 беларускіх грамадзян.

Качанава пра сустрэчу з калектывамі: яны важныя, у іх відаць зрэз актуальных пытанняў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Наталля Качанава, азнаёміўшыся з дзейнасцю Глыбоцкага МКК, адзначыла, што прадпрыемства працуе стабільна, яго прадукцыя якасная і карыстаецца попытам. "Мы звяртаем увагу на заработную плату, грамадска-палітычную абстаноўку ў калектыве", - падкрэсліла спікер.

Галоўчанка заклікаў прыняць адзіным пакетам інтэграцыйныя планы з РФ, у тым ліку ў энергасферы

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Падрыхтавана ўжо больш за 30 сумесных планаў мерапрыемстваў па выкананні дарожнай карты па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы на бліжэйшыя тры гады. Лічу неабходным паскорыць распрацоўку і прыняцце гэтых планаў адзіным пакетам", - сказаў Раман Галоўчанка.



Беларусь і Расія зацвердзілі комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Мы з калегамі дамовіліся, што будзем сумесна глядзець інвестыцыйныя праекты ў перспектыўных галінах, развіццё сумесных інструментаў. Нам, беларусам, вельмі цікавыя інструменты дзяржаўна-прыватнага партнёрства, якія прымяняюцца ў Расіі, спецыяльных інвестыцыйных дагавораў і г.д.", - растлумачыў ён.

Дзяржстандарт забараніў прадаваць некаторае дзіцячае адзенне вядомага турэцкага брэнда

БелТА (Навіны Беларусі) 

Акрамя таго, у спісе набяспечнай прадукцыі апынуліся школьныя партфелі названай гандлёвай маркі. На іх адсутнічалі святловяртальныя элементы на пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане.

Галоўчанка: Беларусі і Расіі неабходна дакладна дамовіцца ў пытаннях імпартазамяшчэння

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Мы выразна ўсвядомілі неабходнасць умацавання тэхналагічнага суверэнітэту нашых краін, забеспячэння імпартазамяшчэння і разумнай лакалізацыі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Імпартазамяшчальнае праграмнае забеспячэнне па тэхінвентарызацыі распрацоўваюць у Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сэрвіс дазволіць адкрыць дадатковыя магчымасці па аўтаматызацыі і персаналізацыі вытворчых працэсаў, звязаных з адлюстраваннем і апісаннем капітальных пабудоў і іх памяшканняў.

Галоўчанка: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца паспяхова

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Імпульс зададзены вельмі добры. Вядома, сітуацыя няпростая, практычна кожны дзень з'яўляюцца новыя праблемы, якія мы сумесна вырашаем. Але як мы не раз гаварылі, рабіць гэта разам значна прасцей. І менавіта на гэта накіраваны асноўны вектар саюзнай інтэграцыі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі.

Мінадукацыі нагадала парадак паступлення ў ВНУ выпускнікоў профільных класаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пры гэтым для выпускнікоў профільных класаў аграрнай накіраванасці ўстаноўлены парог - не ніжэй за 6 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў. Для абодвух катэгорый абітурыентаў спатрэбіцца наяўнасць рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі. Паступаць яны будуць па выніках гутаркі.

Мішусцін назваў гістарычным палёт Васілеўскай у космас

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Гэтыя дасягненні сімвалізуюць, я сказаў бы, беспрэцэдэнтны ўзровень кааперацыі Беларусі і Расіі ў галіне высокіх тэхналогій, навукі, і нараўне з пілатуемымі палётамі мы актыўна займаемся і касмічнымі даследаваннямі, сумесна ўкараняем іх у розныя галіны эканомікі ў інтарэсах грамадзян нашых краін і ў інтарэсах Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Міхаіл Мішусцін.

Галоўчанка: эканомікі Беларусі і Расіі прайшлі сур'ёзную праверку на трываласць

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Запас трываласці, які сфарміраваны ў нашых эканоміках, даволі істотны, таму зладжаная і калектыўная работа нашых урадаў над агульнымі выклікамі - гэта тое, напэўна, што цяпер з'яўляецца асноўным для нас", - дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Авіябудаванне, інвестыцыі і ЭЛП. Галоўчанка анансаваў падпісанне трох беларуска-расійскіх дакументаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле слоў прэм'ер-міністра, намечана заключыць міжурадавае пагадненне аб распрацоўцы двухрухавіковага лёгкага шматмэтавага самалёта "Асвей". Таксама плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні.

"Ламавыя прыёмы ў палітыцы не працуюць". Як у 1996 годзе Лукашэнка вырашыў палітычны крызіс і стаў Бацькам

БелТА (Навіны Беларусі) 

Праект "Як гэта было" стартуе сёння на YouTube-канале БЕЛТА. Фармат - гістарычны экскурс з актыўным выкарыстаннем архіўных фота, відэа, інтэрв'ю.

Развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі СНД у Мінску

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое прайшло 12 красавіка ў Мінску, і намецяць задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей.

МНС з 15 красавіка абследуе проціпажарны стан жылля беларусаў  

БелТА (Навіны Беларусі) 

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі беларусаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з 15 красавіка па 1 мая арганізавала правядзенне ўжо стаўшай традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў у жылфондзе і гібелі людзей ад іх у вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам".

Качанава наведала вытворчыя цэхі Глыбоцкага МКК

БелТА (Навіны Беларусі) 

Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам прадпрыемства, абмеркавала перспектывы развіцця Глыбоцкага МКК. Старшыня Савета Рэспублікі пабывала ў цэхах камбіната, дзе азнаёмілася з працэсам вытворчасці згушчанага малака, упакоўкі прадукцыі.

Члены Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім гарсавеце стануць памочнікамі дэпутатаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Членамі Маладзёжнага парламента стане 31 малады гродзенец: 20 з іх прадставяць студэнцтва, 11 - працуючую моладзь і вучняў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі.

Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне і мокры снег на гэтым тыдні

БелТА (Навіны Беларусі) 

У аўторак, 16 красавіка, уначы месцамі па захадзе, раніцай і ўдзень у многіх раёнах рэспублікі пройдуць дажджы. Удзень на захадзе месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, удзень - плюс 9-14 градусаў, а на поўдні - да плюс 16 градусаў.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *