Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Апрель
2024
1 2 3 4 5 6
7
8 9 10 11 12
13
14 15 16 17 18 19 20
21
22 23 24 25 26 27
28
29 30

Новости за 02.04.2024

У выніку ўдару Ізраіля па Газе загінулі 7 супрацоўнікаў арганізацыі World Central Kitchen

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сярод загінулых супрацоўнікаў WCK грамадзяне Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Польшчы, а таксама ўладальнік двайнога грамадзянства ЗША і Канады і вадзіцель-палесцінец. Яны перамяшчаліся па сектары Газа на двух браніраваных аўтамабілях з лагатыпам WCK і яшчэ адным транспартным сродку, звярнулі ўвагу ў WCK.

"Гомсельмаш" гатовы нарасціць пастаўкі камбайнаў у Арлоўскую вобласць

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дэлегацыя Арлоўскай вобласці на чале з губернатарам Андрэем Клычковым азнаёміліся з лінейкай брэндавай агратэхнікі "Гомсельмаша", наведала механазборачны корпус з экспазіцыяй імпартазамяшчальнай прадукцыі, а таксама галоўны канвеер.

Лукашэнка: у мяне няма двайнога дна ў палітыцы

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У мяне двайнога дна няма ў палітыцы. Сказалі: вось так будзе. Значыць, будзе так. Будзе так, як будзе выгадна нашым людзям ад Гродна да Оршы, дзе я нарадзіўся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Качанава: ганарымся тым, што ў нас такія добрыя адносіны з Расіяй

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Сапраўды, намі пройдзены дастойны шлях, - сказала Наталля Качанава. - Для нас Расія - гэта братэрская, дружалюбная краіна, стратэгічны партнёр у эканамічным плане. Але калі гаварыць у духоўным плане, то гэта нашы браты, блізкія па духу людзі".

Колькасць пацярпелых пры атацы беспілотніка ў Татарстане павялічылася да 12

БелТА (Навіны Беларусі) 

СК РФ расследуе факты абстрэлу Татарстана. "Следчы камітэт Расіі ўстановіць усе абставіны здарэння і асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынстваў", - гаворыцца ў паведамленні.

Мы настроены толькі на стварэнне. Лукашэнка аб тым, навошта капаюць зямлю па розныя бакі граніцы

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Нікому не верце, што мы хочам ваяваць. Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта гавару адкрыта. "Хочаш міру - рыхтуйся да вайны" - не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

МУС папярэджвае аб учашчэнні выпадкаў крадзяжоў веласіпедаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

За крадзеж веласіпеда прадугледжана адказнасць па арт. 205 Крымінальнага кодэкса. Да негатыўных наступстваў вядзе і купля крадзенага: можна не толькі застацца без рэчы і грошай, але і быць прыцягнутым да крымінальнай адказнасці за набыццё матэрыяльных каштоўнасцей, заведама здабытых злачынным шляхам.



Гэта клопат пра тых, хто прадоўжыць наш род. Лукашэнка пра ідэю будаўніцтва новай бальніцы ў Гродне

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што своеасаблівым пасланнем нашчадкам з'яўляецца не толькі тэкст, змешчаны ў капсулу, але і ўсе тыя шматлікія аб'екты, якія створаны, пабудаваны і мадэрнізаваны за гады незалежнасці. "Гэта пасланне ў будучыню", - сказаў ён.

Алейнік: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе мець нязменна станоўчую дынаміку

БелТА (Навіны Беларусі) 

У сваім пасланні кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў выбудаваную скаардынаваную работу знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, сумесныя і зладжаныя намаганні па адстойванні агульных інтарэсаў Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне, якасным і плённым суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

Біржавы тавараабарот Беларусі і Расіі вырас у 3,8 раза

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле інфармацыі БУТБ, на сённяшні дзень на біржавой пляцоўцы акрэдытаваны 3756 рэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку шэсць брокераў. Такім чынам, з пачатку года на БУТБ прыйшлі 146 новых удзельнікаў таргоў з Расіі.

Беларусь і Турцыя абмяняліся меркаваннямі па пытаннях рэгіянальнага і глабальнага парадку дня

БелТА (Навіны Беларусі) 

Намеснікі міністраў намецілі шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні палітычнага ўзаемадзеяння, пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізацыі сумесных праектаў у сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі атрымаюць доступ да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М.Ельцына

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Пры наяўнасці нашага чытацкага білета, вы атрымліваеце доступ поўны да ўнікальнага фонду Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М.Ельцына, які мае вялікую гістарычную каштоўнасць. Я думаю, што для даследчыкаў, студэнтаў і дзяржаўных служачых, якія прапрацоўваюць падрыхтоўку тых ці іншых дакументаў, такі доступ з'яўляецца прынцыпова важным", - заўважыў Вадзім Гігін.

Эканаміст: інтэграцыйная мадэль Беларусі і Расіі дае магчымасць вырашаць самыя складаныя і амбіцыйныя задачы

БелТА (Навіны Беларусі) 

Эканаміст звярнуў увагу, што ў 2023 годзе аб'ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Расіяй вырас на 6 працэнтаў і склаў каля $53 млрд. Паводле яго слоў, гэта сведчанне таго, што краіны эфектыўна развіваюць супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, навукі, прамысловасці, тэхналогій і планамерна выбудоўваюць узаемавыгадныя саюзніцкія адносіны.

Лаўроў: ніякія варварскія тэракты не могуць запалохаць і зламаць дух расіян і беларусаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Ніякія варварскія тэрарыстычныя атакі не могуць запалохаць і зламаць дух расіян і беларусаў, вымушаных з гэтага часу аплакваць у адзін дзень ахвяр нацысцкіх памагатых не толькі Хатыні, але і Краснагорска", - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.

Дзеянні пры контртэрарыстычнай аперацыі адпрацавалі ў вайсковай часці 3310

БелТА (Навіны Беларусі) 

З ваеннаслужачымі вайсковай часці 3310 прайшоў тактыка-спецыяльны занятак па тэме "Удзел злучэння ў контртэрарыстычнай аперацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС. "Ва ўмовах сучасных палітычных і ваенных рэалій навука перамагаць як ніколі актуальна", - падкрэсліў намеснік камандзіра часці па баявой падрыхтоўцы падпалкоўнік Аляксей Мамыкін.

Лукашэнка растлумачыў, чаму забараніў ураду і чыноўнікам скардзіцца на санкцыі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Якая розніца нашым людзям, ёсць санкцыі ці іх няма. Яны хочуць жыць, хочуць працаваць. А час выбраў начальнікамі нас, і мы павінны зрабіць усё, каб нашы людзі жылі, працавалі і маглі ўтрымліваць сям'ю", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заклаў капсулу на месцы будаўніцтва гарадской бальніцы Гродна

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік дзяржавы паставіў подпіс пад пасланнем будучым пакаленням, якое было пакладзена ў капсулу. Яе Прэзідэнт заклаў у памятны камень, устаноўлены на пляцоўцы будаўніцтва бальніцы.

Храмой: саюзніцкія адносіны з Расіяй дапамаглі нам адстаяць сваю незалежнасць

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі для нас вельмі важнае свята. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі традыцыйна працуе над тым, каб літаральна праз усе выставачныя праекты праходзіла ідэя: Беларусь і Расія - гэта два братэрскія народы, у якіх вельмі актыўна пераплятаецца гісторыя", - заявіў Аляксандр Храмой.

Стала вядома, якім таварам не будзе прысвойвацца Дзяржаўны знак якасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

У дакуменце сказана, што знак якасці не будзе прысвойвацца харчовым прадуктам, атрыманым з выкарыстаннем генна-інжынерна-мадыфікаваных (трансгенных) арганізмаў, а таксама прадукцыі, да якасці і бяспекі якой прад'яўлены прэтэнзіі з боку прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кантролю (нагляду) на працягу года, які папярэднічае году падачы заяўкі аб прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.

Мінсельгасхарч змяніў экспартныя цэны на некаторую малочную прадукцыю

БелТА (Навіны Беларусі) 

Згодна з дакументам, малако і вяршкі згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з колькасцю ў саставе тлушчу больш за 1,5 працэнта, без дабаўлення цукру або іншых падсалоджваючых рэчываў будуць рэалізавацца ў Расійскую Федэрацыю па кошце не ніжэйшым за 340 расійскіх рублёў за 1 кг.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *