Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Февраль
2024

Новости за 02.02.2024

Прапаганда не стамляецца чарніць імя Каліноўскага, але беларусы ёй ня вераць — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту

Радыё Свабода 

«Прарасейская прапаганда не стамляецца ачарняць імя Кастуся Каліноўскага, перакручваць гістарычныя факты, называць яго „польскім бунтаром“ і „экстрэмістам“, але беларусы ня вераць прапагандзе».

За выкраданьне мужа і жонкі зь Беларусі ў Тайляндзе арыштавалі пяцёх расейцаў. Пара заплаціла ім выкуп амаль мільён даляраў

Радыё Свабода 

Паліцыя арыштавала ў Тайляндзе пяцёх грамадзян Расеі, якіх абвінавачваюць у выкраданьні мужа і жонкі зь Беларусі, паведамляе выданьне Bangkok Post.

Прадстаўнік «Бі-2» пра канцэрт у Беларусі і тое, чаму не пусьціў расейцаў на прэс-канфэрэнцыю ў Ізраілі

Радыё Свабода 

Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх некалі мелі беларускае, а некаторыя маюць расейскае грамадзянства.

Як рыхтуюцца выбары ў Беларусі і навошта сустракаліся Пуцін і Лукашэнка. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Радыё Свабода 

Як выбарчая кампанія ў Беларусі ператвараецца ў ваенную спэцапэрацыю, а Расея крок крокам узмацняе свой уплыў на Беларусь, — разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.



«Вясна»: Некаторых затрыманых падчас студзеньскага рэйду асудзілі паводле артыкула, які раней не выкарыстоўваўся для рэпрэсій

Радыё Свабода 

Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».

У Грузіі арыштавалі актывістку, якая абліла фарбай абраз са Сталіным

Радыё Свабода 

Тбіліскі гарадзкі суд прызначыў пяць сутак адміністрацыйнага арышту грамадзянскай актывістцы Наце Пэрадзэ, якая абліла сіняй фарбай абраз сьвятой Матроны Маскоўскай, на якім намаляваны савецкі дыктатар Іосіф Сталін.

У Польшчы выйшаў фільм пра Тадэвуша Касцюшку. Спыталіся ў беларускага кінакрытыка, ці спадабаецца ён беларусам

Радыё Свабода 

Гістарычны трылер «KOS» з галоўным героем — ураджэнцам беларускага Косава пачалі паказваць напрыканцы студзеня. Але, на думку Тараса Тарналіцкага, самым яскравым пэрсанажам стужкі стаў зусім не Касьцюшка. Увага, спойлеры!

Ціханоўская ў Ліёне заклікала эўрапейскіх зялёных уключыць у перадвыбарчыя праграмы падтрымку дэмакратычнай Беларусі

Радыё Свабода 

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з уступнай прамовай на Кангрэсе эўрапейскіх зялёных у якасьці галоўнага госьця.

Тэрмін адпрацоўкі пасьля ардынатуры для мэдыкаў-бюджэтнікаў павялічылі да 5 гадоў

Радыё Свабода 

2 лютага набыў моц закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 году, асноўныя пункты якога тычацца закону «Аб ахове здароўя», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Праз два гады пасьля забароны Эўразьвязу расейскія прапагандысцкія сайты RT і Sputnik па-ранейшаму даступныя ў яго краінах

Радыё Свабода 

Агульнаэўрапейскія санкцыі павінны былі заблякаваць лёгкі доступ да вэб-сайтаў двух ключавых крамлёўскіх СМІ, якія, на думку ЭЗ, распаўсюджваюць прапаганду і дэзынфармацыю.

Аліна Коўшык заклікала беларусаў 2 лютага адзначаць Дзень герояў і гераінь

Радыё Свабода 

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала беларусаў далучыцца да новай традыцыі ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага — 2 лютага.

Галоўчанка расказаў пра «лічбавы разрыў» паміж краінамі ЭАЭС і прапанаваў перайсьці на «ўласнае праграмнае забесьпячэньне»

Радыё Свабода 

Кіраўнік ураду Беларусі заявіў, што працу для імпартазамяшчэньня праграмнага забесьпячэньня трэба арганізаваць у межах ЭАЭС.

Карціна сьвету, у якой мы страцілі сябе. Што беларусы абмяркоўваюць у сеціве

Радыё Свабода 

Адспрачаліся пра «Слова пацана», узяліся за «Майстра і Маргарыту». Расейскія фільмы-кнігі-артысты дамінуюць у карціне сьвету беларусаў, хай сабе і з рознымі знакамі: плюс ці мінус.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *