Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Февраль
2024

Новости за 20.02.2024

Масавае галасаваньне «хімікаў», таемныя сьпісы «нядобранадзейных»: праваабаронцы пра датэрміновае галасаваньне на Гарадзеншчыне

Радыё Свабода 

На Гарадзеншчыне першы дзень датэрміновага галасаваньня прайшоў пад знакам небывалага адміністратыўнага ўплыву, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя Гудкова

Радыё Свабода 

Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнатар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў.



БЧ адказала на зварот беларусаў пра зьнікненьне на вакзале надпісаў па-ангельску. У адказе 11 памылак

Радыё Свабода 

Беларусы напісалі запыт у Беларускую чыгунку з пытаньнем, чаму зьнікла ангельская мова з табло на чыгуначным вакзале. Чыноўнікі паспрабавалі патлумачыць — і напісалі адказ з памылкамі амаль у кожным абзацы.

КДБ: за здраду дзяржаве ў Беларусі за два гады асудзілі 45 чалавек, затрымалі 16 «замежных шпіёнаў»

Радыё Свабода 

Кіраўнік КДБ Іван Тэртэль 20 лютага агучыў зьвесткі пра затрыманых у Беларусі за «здраду» і шпіянаж на пашыранай нарадзе Лукашэнкі з кіроўным складам дзяржаўных органаў сыстэмы гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі.

Лукашэнка рыхтуецца да вайны. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва

Радыё Свабода 

Нарада зь «сілавікамі», якую Лукашэнка правёў 20 лютага, выглядала як надзвычайная. Пра гэта сьведчыла ня толькі поўная заля людзей з пагонамі на плячах, але і тон выступу Лукашэнкі. Гэты тон быў вельмі драматычны: складалася ўражаньне, што прамова гучала напярэдадні нейкага апакаліпсісу.

Дарадца Ціханоўскай стала першай прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Эўропы

Радыё Свабода 

Эўрапейскі моладзевы форум 19 лютага ў Страсбургу абраў дарадцу Сьвятланы Ціханоўскай у моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыту Ворыхаву прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Эўропы (РЭ), паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

Удава Навальнага заклікала Эўразьвяз не прызнаваць вынікі выбараў у Расеі. Яе акаўнт у Х часова заблякавалі

Радыё Свабода 

Юлія Навальная выступіла са зваротам да Рады Эўразьвязу ў замежных справах, у якім заклікала не прызнаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі. 20 лютага сацсетка X «прыпыніла» дзеяньне яе акаўнта.

Беларус у судзе абскардзіў жорсткую праверку на мяжы пры ўезьдзе ва Ўкраіну. Чым закончылася справа

Радыё Свабода 

Свабодзе стала вядома пра выпадак, калі грамадзянін Беларусі паскардзіўся ў суд на жорсткае абыходжаньне пад час перасячэньня ўкраінскай мяжы і дыскрымінацыю паводле паходжаньня.

Затрымлівалі за фота бюлэтэняў, разганялі чэргі ля ўчасткаў: сілавікі патрэніраваліся працаваць на выбарах

Радыё Свабода 

Па дзяржаўным тэлебачаньні паказалі тактыка-спэцыяльныя заняткі сілавікоў напярэдадні Адзінага дня галасаваньня, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага.

Уладальнік «Вострава чысьціні і смаку» распавёў пра скарачэньне сеткі крамаў і «аптымізацыю» бізнэсу

Радыё Свабода 

Група кампаній «Ромакс» плянуе «перадаць профільным партнэрам» сетку аптэк «Востраў здароўя», сетку алькагольных крамаў «Тры ласі» і крамы тавараў для жывёл і засяродзіцца , а таксама зачыняе шэраг крамаў сваёй самай вядомай сеткі «Востраў чысьціні і смаку».

«Хросны» Ігара Лосіка запісаў відэа да гадавіны, як палітвязьня трымаюць бяз сувязі з роднымі

Радыё Свабода 

20 лютага дэпутат Бундэстагу Робін Вагенэр, сымбалічны «хросны» асуджаных з палітычных матываў журналіста Ігара Лосіка і ягонай жонкі Дар’і, апублікаваў відэа на гадавіну, як зь Ігарам Лосікам няма сувязі.

Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы органаў. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Радыё Свабода 

20 лютага стала вядома пра сьмерць 63-гадовага палітвязьня Ігара Ледніка. Гэта пяты вядомы праваабаронцам выпадак сьмерці палітвязьня за кратамі. Расказваем пра тых зь іх, хто мае патрэбу ў тэрміновай мэдыцынскай дапамозе.

Без Навальнага. Уцячы ад Расеі — значыць ацалець

Радыё Свабода 

Аляксей Навальны як ніхто іншы ўвасабляў хаця б нейкую надзею на тое, што Расея можа збочыць са сваёй самазабойчай гістарычнай траекторыі. Пуцінскі рэжым гэтую надзею зьнішчыў.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *